Знайсці
04.09.2022 / 16:28РусŁacБел

Украіна папярэдзіла жыхароў акупаваных Расіяй тэрыторый пра крымінальную адказнасць за ўдзел у «рэферэндумах»

Украінцам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у «рэферэндумах» аб аб'яднанні з Расіяй на акупаваных ёю тэрыторыях. «Калі будзе даказанае калабаранцтва, або, да прыкладу, удзел у рэферэндуме, або падахвочванне да ўдзелу ў рэферэндуме, то людзі могуць атрымаць да 12 гадоў з канфіскацыяй», — заявіла віцэ-прэм'ерка Ірына Верашчук.

Ірына Верашчук

Пры гэтым яна заклікала украінцаў эвакуявацца з акупаваных тэрыторый. Верашчук таксама адзначыла, што калі эвакуявацца немагчыма, то лепш не ўдзельнічаць у «галасаванні ні пад якім ціскам, ніякім гвалтоўным прымусам».

Верашчук упэўненая, што на «рэферэндумы», калі яны адбудуцца, у акупаваных Херсонскай і частцы Запарожскай абласцей прыйдзе менш за 2% жыхароў, якія там засталіся.

Расійскія вайскоўцы цяпер кантралююць частку Запарожскай вобласці Украіны, у тым ліку гарады Мелітопаль і Энергадар, а таксама Херсонскую вобласць, Луганскую вобласць і большую частку Данецкай. У акупацыйных «вайскова-грамадзянскіх адміністрацыях» заявілі пра планы неўзабаве правесці рэферэндумы аб далучэнні да Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031