Знайсці
18.08.2022 / 18:49 4

«Важкі мэсэдж падтрымкі». Зяленскі расказаў пра вынікі перамоваў з Эрдаганам

Прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правялі сёння перамовы ў Львове. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у прыватнасці ядзерны шантаж Расіі і ўдасканаленне збожжавай ініцыятывы. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў тэлеграме.

«Візіт Прэзідэнта Турцыі ва Украіну — важкі месэдж падтрымкі з боку такой магутнай краіны. Падчас сустрэчы ў Львове мы абмеркавалі з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам магчымасць удасканалення збожжавай ініцыятывы, сітуацыю вакол Запарожскай АЭС і ядзерны шантаж з боку акупантаў, маштабны крадзеж Расияй збожжа на часова акупаванай тэрыторыі Украіны. Таксама закранулі пытанняў абароннага ўзаемадзеяння», — паведаміў Зяленскі.

Зяленскі ўпэўнены, што далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Украінай і Турцыяй узмоцніць абодва бакі.

Акрамя таго, у Львоў сёння прыбыў і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, з якім у прэзідэнтаў былі запланаваныя трохбаковыя перамовы. Яны адбыліся ў закрытым рэжыме і працягваліся 40 хвілін. Паведамлялася, што на сустрэчы будуць абмяркоўвацца крокі, якія можна зрабіць для спынення ўкраінска-расійскай вайны дыпламатычным шляхам.

Напярэдадні ўкраінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў выказаў занепакоенасць, што гэтая сустрэча можа быць не на карысць Украіны, паколькі сесці за стол перамоваў проста цяпер — расійскі план.

«Паверце, першай умовай гэтых перамоваў будзе часовае спыненне агню. Як кажуць, няма нічога больш пастаяннае, чым часовае. Расія будзе спрабаваць «засталбіць» тыя дасягненні, якія ў іх ёсць на сённяшні дзень», — прагназаваў экспэрт.

На думку Жданава, генеральны сакратар ААН увогуле займае бок Пуціна і зацікаўлены ў «таварна-грашовых здзелках» па збожжы. «У Рэджэпа Эрдагана свае віды на гэтую вайну. У яго свае дамоўленасці з Расіяй. Ён не ўводзіць санкцыі супраць Расіі, яны сустракаліся [з Пуціным] 5 жніўня ў Сочы і пра нешта дамовіліся», — нагадаў ён.

Заклікі да перамір'я з Расіяй Жданаў назваў «небяспечнай сітуацыяй». «Я так разумею, прэзідэнта Зяленскага будуць ўгаворваць падпісаць мір з Расіяй. На тых умовах, якія вылучае РФ», — дадаў эксперт. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў дадзеных перамовах не ўдзельнічаюць ЕС і ЗША, што «насцярожвае». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
ром / адказаць
18.08.2022
Ну не эксперт же будет воевать.. а украинцам погибать… так что кто чью сторону выберет?
1
Гадя / адказаць
18.08.2022
Вадя, кому что, а лукашистам всё не дают покоя то яйца, то трусы
18.08.2022
Ну і добра. Чакаем саюз з Азербайджанам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31