Знайсці
12.08.2022 / 20:30РусŁacБел

У Чарнагорыі мужчына адкрыў агонь па людзях на вуліцы, як мінімум 11 загінулі

У чарнагорскім горадзе Цэціне ў пятніцу днём невядомы адкрыў стральбу па людзях у спальным раёне, ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта паведамляюць мясцовыя выданні RTV Cetinje і Vijesti.

Фота: RTV Cetinje

Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся каля 16:00 па мясцовым часе — тады мужчына раптам адкрыў агонь па мінаках.

Па дадзеных RTCG, у выніку страляніны загінулі як мінімум 11 чалавек і яшчэ шасцёра атрымалі раненні, у тым ліку дзеці. У гэты час у Цэціне сабраўся маладзёжны лагер.

Вядома, што адзін з паліцэйскіх атрымаў раненне ў галаву, а як мінімум двух чалавек, пажылую жанчыну і мужчыну, перавезлі ў клінічны цэнтр Чарнагорыі.

Нападнік загінуў — ці падчас перастрэлкі з паліцыяй, ці застрэліўся сам. Паводле звестак партала In4s, гэта 34-гадовы мясцовы жыхар Вучка Барылавіч. Прычынай страляніны стала, верагодна, сямейная сварка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
20
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930