Знайсці
11.08.2022 / 08:54РусŁacБел

Гіганцкага іспанскага смаўжа заўважылі ў Мінску

Чытачка «Мінск-навінаў» даслала фота слізняка, заўважанага сёння раніцай на плоце, які агароджвае лініі электраперадачы на вуліцы Солтыса ў Мінску.

Фота: «Мінск-навіны»

Раней смаўжоў заўважылі пад Мінскам, а перад тым незвычайных малюскаў бачылі ў маскоўскіх парках.

Эксперты заклікаюць не чапаць гіганцкіх смаўжоў рукамі. Нягледзячы на тое, што гэтыя малюскі напрамую для чалавека не шкодныя, але яны могуць пераносіць розныя хваробы.

Даўжыня малюскаў, як паведамляецца, можа дасягаць 15 сантыметраў. Яны ўяўляюць небяспеку для экалогіі рэгіёна, бо добра размнажаюцца. Найлепшы спосаб пазбавіцца ад няпрошаных «гасцей» — апрацаваць тэрыторыю спецыяльным растворам.

Ёсць версія, што смаўжоў маглі завезці ў Расію з поўдня Еўропы разам з пасадачным матэрыялам або трапічнай садавіной. Да нас яны, відаць, патрапілі ўжо адтуль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930