Знайсці
07.08.2022 / 08:141РусŁacБел

У Косаве на мяжы арыштавалі расійскую журналістку — яе падазраюць у працы на разведку

Улады Косава арыштавалі на мяжы расійскую журналістку Дар'ю Асламаву паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць Расіі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў краіны Джэляль Швечла, піша Reuters.

«Многія краіны даказалі, што яна займалася шпіянажам на карысць расійскай ваеннай разведкі і дзейнічала пад выглядам журналісткі. Яна таксама ўдзельнічала ў вайне ў Украіне, распаўсюджваючы прапаганду ўварвання Расіі ва Украіну», — напісаў міністр.

Швечла сказаў, што ўладам Косава вядома пра дзейнасць Асламавай і пра тое, што ў некаторых краінах ёй забаронены ўезд.

Як паведаміў Швечла, спроба Асламавай пракрасціся ў Косава супадае з падзеямі на поўначы краіны і даказвае расійскі след і прапаганду, накіраваныя на дэстабілізацыю ў Косаве.

Швечла апублікаваў у Facebook фоты Асламавай з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і з сірыйскім дыктатарам Башарам Асадам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Мангол/адказаць/
07.08.2022
Ну, гэта вядомая шлёндра. Некалi, гадоу́ 20 таму, з асалодай пісала ў "камсамолцы" пра свае блядскія паходжанні. Брыдота як ёсць. Такіх і робяць сукашпіёнкамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930