Знайсці
05.08.2022 / 17:561РусŁacБел

За каментар па «справе Зельцэра» жыхара Чэрыкава асудзілі да 3,5 гадоў калоніі

Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Івана Янчанкі, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 КК. Судовае пасяджэнне ўзначаліў Аляксей Хлышчанкоў, паведамляе «Вясна».

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў верасні 2021 года ў «ВКонтакте» пад паведамленнем пра перастрэлку, у выніку якой загінулі супрацоўнік КДБ Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцэр, ён пакінуў наступны каментар: «Народ открыл счет». Пасля гэты каментар трактавалі як «заклік да барацьбы з праваахоўнымі органамі».

Згодна з версіяй абвінавачвання, «гэтае паведамленне распальвала агрэсіўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў, гераізавала дзеянні тэрарыста, які забіў супрацоўніка КДБ. Акрамя таго, яно змяшчала ўхваленне і прапаганду ўзброенага супраціву прадстаўнікам улады і праваахоўнікам Беларусі, распальванне нянавісці, сацыяльнай варожасці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
15
05.08.2022
Народ ещё откроет счет…
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930