Знайсці
05.08.2022 / 19:43 19

Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі

Лісічкі — адны з самых далікатных грыбоў, якія да таго ж маюць цудоўны смак. Калі вы любіце іх гатаваць, варта разабрацца, як можна лёгка ачышчаць лісічкі ад пяску.

Фота: pixabay.com

Лісічкі можна збіраць практычна ўсё лета, а часам і да позняй восені. Яны добра растуць на ўзлесках, палянах і ў гаях, у хвойніках і дубовых лясах. Можна знайсці лісічкі ў высокай траве, пад мохам ці пад лісцем. Гэтыя грыбы звычайна растуць у групах, таму вам не спатрэбіцца доўга шукаць кожную асобную лісічку, піша aniaradzi.pl.

Перш за ўсё лісічкі адрозніваюцца жоўтым колерам шапачкі і больш светлым адценнем ножкі. У маладых лісічак шапачка больш выпуклая, але з часам яна змяняецца на ўвагнутую.

Калі вы купляеце лісічкі ў магазіне, імаверна, іх мыюць да продажу, але калі ж вы самі сабралі грыбы або набылі іх на рынку, вам прыйдзецца самастойна іх чысціць ад пяску. На шчасце, ёсць некалькі спосабаў зрабіць гэта хутка і без вялікіх пакут. І не лянуйцеся чысціць лісічкі: калі гэтага не рабіць ці рабіць дрэнна, грыбы будуць менш смачныя, а то і іх увогуле будзе немагчыма есці.

Першы варыянт — проста памыць лісічкі пад праточнай вадой. Гэта дапаможа пачысціць грыбы, але толькі ў тым выпадку, калі яны не надта брудныя.

Таксама можна пакласці лісічкі ў міску, моцна пасыпаць іх соллю і заліць варам. У такім выпадку ўвесь пясок з грыбоў апусціцца на дно міскі, і вы проста дастанеце з яе чыстыя грыбы. Паўтарыце гэтую паслядоўнасць некалькі разоў, пакуль не ўпэўніцеся, што лісічкі дакладна ачысціліся.

Рэч у тым, што пад уздзеяннем кіпетню і солі ў лісічках выпрацоўваецца слізкая субстанцыя, дзякуючы якой ад іх адыходзіць пясок і іншы бруд. Але не забудзьце добра прамыць грыбы і потым прасушыць іх на папяровым ручніку.

Таксама пачысціць лісічкі можна ўручную з дапамогай шчоткі. Гэты варыянт падыходзіць да буйных лісічак, а таксама да выпадкаў, калі пяску ў грыбах няшмат і ён сухі. Калі ж забруджвання больш і пясок вільготны, лепей пачысціць іх з дапамогай шчоткі, змочанай у алеі ці ў кіпені з соллю.

Варта памятаць, што калі вы захоўваеце мытыя грыбы, яны могуць хутчэй згніць, таму мыйце іх як мага бліжэй да часу гатавання. Калі вы плануеце сушыць ці замарожваць грыбы, прамываць іх не трэба, лепей пратрыце лісічкі вільготнай сурвэткай. Таксама можна паспрабаваць счысціць рэшткі бруду вострым нажом. І не забывайце, што з грыбоў трэба прыбіраць не толькі пясок, але і лісце, ігліцу, мох і траву.

Дасведчаны грыбнік расказаў, калі настане пік сезону лісічак

Выкручваць ці зразаць грыбы? Самы страшны грэх у іншым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
15
0
Гурман / адказаць
07.08.2022
3 энергаблок нашай запушчанай атамнай, -> што іншае ад вас яшчэ прыплысьці можа ? то аўно, то трэска...
0
Максим Дизайнер / адказаць
07.08.2022
дзэніс

Все они шарят. Едят только вешенки и шампиньоны. То есть искусственно культивируемые грибы. Колхозные грибы и улитки действительно когда-то вагонами шли в ЕС. Сейчас - не в курсе. Последние, естественно, во Францию. И то и другое - сильнейшие аккумуляторы радионуклидов. Знакомые, которые сортировали улиток в Гродно, рассказывали, что там так фонило, что люди не понимали, как они это едят. При определенной обработке, фон можно значительно сбить. Но зачем вообще это есть?Обыкновенные серые схемы барыг по обе стороны границы, которым плевать на здоровье людей, абы дачушак у Польшчы и Ленданах папрыстраиваць. А эти сельские сказки про "у нас самый чистый лес, таму шта я тут радиуся", надо смотреть через пальцы, и иметь свою голову на плечах. Хотите грибов, едьте в Черногорию, или в другую чистую страну. Но снова же смотрите, чтобы там возле могильников их никто не собирал, В Италии, например, мафиозе закапали отходы рядом с известным курортом, по-моему в Казерте, а там овощи и фрукты выращивают, и борщеварки голые па пляжу смиясь бегают.
0
дзэніс / адказаць
07.08.2022
Максим Дизайнер, вы памыляецеся ў тых вешанках з шпіёнамі. Вам вядома, як выглядае працэс той "штучнай культывацы" вешанак ? Вы бачылі, як і на чым іх вырошчваюць ? Дарэчы, і назва "вешанка", уласна паходзіць ад метада "культывацыі". Ня буду апавядаць, паверце бяз доказаў, яны горшыя, за "калгасныя", а папулярныя на захадзе, бо 1) пад носам, 2) дасяжныя. Наўрад-ці сёньня знойдзецца дзе першазданная чысьціня на гэтай плянэце. Там дзе яна ў нейкай ступені захавалася - там рэзэрваты, запаведнікі ды іншыя ахоўныя тэрыторыі, дзе нічога прамысловага ўвогуле не культывуецца. Радуйцеся, беражыце й ганарыцеся тым, што маеце, і не зайздросьце таму, чаго не разумееце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31