Знайсці
05.08.2022 / 13:32 1

Міністэрства культуры зараз будзе кантраляваць, у гонар якіх дзеячоў называць бібліятэкі

Адпаведны зварот Міністэрства культуры да аблвыканкамаў і Мінcкага гарвыканкама «О наименовании учреждений культуры» даслалі ў рэдакцыю Reform.by чытачы.

Згодна з дакументам, Міністэрства культуры «лічыць неабходным», каб мясцовыя ўлады зараз накіроўвалі свае прапановы «аб наданні ўстановам культуры імён буйных дзеячоў, знакамітых людзей» для ўзгаднення ў ведамства.

Гэта робіцца «ў мэтах прыняцця ўзгодненых, абгрунтаваных рашэнняў».

Раней мясцовыя ўлады былі вольныя самі вырашаць гэта пытанне на абласным, ды нават раённым узроўні.

Магчыма, падставай для падобнага кантролю стаў скандал, звязаны з Астравецкай раённай бібліятэкай, якой амаль было нададзена імя вядомага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, гісторыка Адама Мальдзіса.

Супраць гэтай ініцыятывы выступіла праўладная актывістка Вольга Бондарава: назваўшы Мальдзіса «махровым нацыяналістам», яна напісала ў Гродзенскі аблвыканкам некалькі зваротаў. Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі ўстановы да Бондаравай прыслухаліся, хоць папярэдне ўпраўленне культуры таго ж Гродзенскага аблвыканкама пакінула рашэнне ў сіле.

Зараз рашэнне, якое Астравецкі райвыканкам прыняў самастойна ад 24 чэрвеня 2022 года, прыпынена, «дзякуючы» ўмяшальніцтву Бондаравай і саступкам гродзенскіх чыноўнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Лідкін боршч / адказаць
05.08.2022
Навошта нейкія распараджэнні? Назавіце ўсе бібліятэкі, тэатры ды іншыя аб'екты імя адзінага прызідзента Беларусі Аляксандра Рыгоравіча.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30