Знайсці
02.08.2022 / 16:408РусŁacБел

Расійскі сцяг і паказальныя выступленні. Як адзначалі Дзень дэсантніка ФОТЫ

2 жніўня ў краіне адзначаюць Дзень дэсантніка. Вось як выглядалі святочныя мерапрыемствы ў розных гарадах.

Фота: komkur.info

У Бабруйску дэсантнікі адзначылі свой дзень маршам па горадзе. Прычым у першых шэрагах калоны мужчына ў ваеннай форме нёс расійскі сцяг.

Фота: komkur.info

Фота: komkur.info

У Віцебску ў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Там адбыўся паказ вайсковай тэхнікі. І таксама не абышлося без расійскага сцяга.

Фота: Віцьбічы

Фота: Віцьбічы

Фота: Віцьбічы

У брэсцкай брыгадзе спецаперацый дзень дэсантніка адзначылі арыгінальна: адзін круціў «сонейкі» на турніку, усталяваным проста на кузаве грузавіка, другі цягнуў за сабой УАЗікі.

У Салігорску дэсантнікі наведалі дзяўчынку Леру Слівец, якая мае інваліднасць.

Яна скончыла дзіцячы сад, таму мужчыны падарылі шмат падарункаў да школы і ласункаў. А таксама перадалі грошы і прывезлі шары, на адным з якіх была фраза: «Вер у сябе, і ў цябе ўсё атрымаецца».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
44
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
38
6
Максим Дизайнер/адказаць/
03.08.2022
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся

Что ты прицепился? Мужик может в России родился, служил, жил всю жизнь. Вон, и красно-зеленая стабильность рядом мотляется.
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
03.08.2022
Максим Дизайнер, калі ў тваёй краіне дурні носяцца са сцягамі іншай краіны, у мяне гэта выклікае брыдоту. Не бачыў і не чуў, каб дзесьці, акрамя Беларусі, так цягалі расейскі флаг. Так хочацца быць рускім са знакам якасьці?
2
Максим Дизайнер/адказаць/
04.08.2022
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся

В Германии каждая земля свой стяг тегает, и стебется с соседей, в Техасе - тоже свой флаг, в Швейцарии 3 или 4 государственных языка. Что вы носитесь со своими стягами и мовай. Лучше бы ремонт в своих страшных бабушатниках сделали, пересели со свинины на говдину, и посносили свои страшные садовые товарищества, чтобы мысли даже не возникло там за сеткой рабицей раком на солнцепеке "отдыхать".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930