Знайсці
30.07.2022 / 08:05 4

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Гатаваць іх проста, а пах і смак стравы вас не расчаруюць.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць фаршыраваныя баклажаны, вам спатрэбіцца:

  • 4 вялікія баклажаны
  • 4 памідоры (трэба ачысціць іх ад скуркі і нарэзаць на вялікія кавалкі)
  • 6 сталовых лыжак аліўкавага алею
  • 1 дробна нарэзаная вялікая цыбуліна
  • 3 дробна нарэзаныя зубкі часнаку
  • 1 чайная лыжка сушонага чабару
  • 1 чайная лыжка сушонага арэгана
  • 50 грамаў белых паніровачных сухароў
  • 25 грамаў пармезану ці іншага цвёрдага сыру (трэба яго пацерці)
  • дробна нацёртая цэдра ад паловы лімона
  • жменя парубленых свежых лісткоў базіліка
  • соль і свежамолаты чорны перац
  • па жаданні — дробка сухіх шматкоў чырвонага перцу чылі
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Разрэжце баклажаны напалову ўздоўж і выражце з іх мякаць, пакідаючы па баках яе слой таўшчынёй у 5 міліметраў.
  2. Нарэжце мякаць кубікамі і адкладзіце ў бок. Вышмаруйце баклажаны знутры аліўкавым алеем і пасаліце. Выкладзіце іх у форму для запякання і накрыйце фальгой. Запякайце 20 хвілін.
  3. Разагрэйце на глыбокай патэльні дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею. Дадайце цыбулю і смажце яе на сярэднім агні 10 хвілін або пакуль цыбуля не змякне.
  4. Павялічце агонь і дадайце да цыбулі часнок і мякаць баклажанаў, смажце, пакуль баклажаны не падрумяняцца, і не забывайце памешваць. Дадайце травы, памідоры і шматкі чылі, калі іх выкарыстоўваеце, запраўце соллю і перцам. Перамяшайце, паменшыце агонь і накрыйце вечкам.
  5. Тушыце сумесь на слабым агні 10 хвілін. Потым зніміце вечка і працягвайце варыць сумесь, пакуль уся вадкасць не выпарыцца.
  6. Выкладзіце сумесь на палавінкі баклажанаў. Змяшайце паніровачныя сухары з сырам, цэдрай і базілікам, дадайце крыху солі і перцу. Пасыпце гэтым баклажаны і папырскайце на іх аліўкавым алеем.
  7. Выпякайце баклажаны на працягу 25—30 хвілін або пакуль начынка не стане гарачай, а верх не падпячэцца, накрываць іх не трэба.

Рэцэпт на выхадныя. Бульбяны гратэн — простая страва для летняй вячэры

Рэцэпт сняданку на выхадныя ад Мікіты Мелказёрава — аўсяныя блінцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каб згатаваць фаршыраваныя баклажаны, вам спатрэбіцца: 4 вялікія баклажаны / адказаць
30.07.2022
першае пытанне - дзе ўзяць вялікія бак лажа ны ?
0
я думала, што яны габрэі... аказалася татартва / адказаць
30.07.2022
што адзін хрэн
0
Максим Дизайнер / адказаць
04.08.2022
Красота. Молодцы итальянцы. У борщеварок, судя по комментам, дымит крыша.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31