Рэцэпт сняданку на выхадныя ад Мікіты Мелказёрава — аўсяныя блінцы
Ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў падзяліўся рэцэптам смачнага і карыснага сняданку. Паспрабуйце і вы пачаць выхадныя з аўсяных блінцоў.
Варыянты падачы блінцоў — з ягадным соусам, арахісавым маслам і бананамі. Фота: архіў Мікіты Мелказёрава.
Спатрэбіцца:
- аўсяныя шматкі — 80 г;
- цынамон — 10 г;
- какава — 10 г;
- ванільны цукар (ці больш здаровы адпаведнік) — 10 г;
- яйка — 1 шт;
- кефір ці малако (яго колькасцю рэгулюецца колькасць блінцоў).
Змяшаць усё блэндарам і выпякаць блінцы на сухой патэльні па пары хвілін з кожнага боку.
«Пакуль ёсць ягады, можна іх перамяшаць і зрабіць соус. Калі хочацца больш шчасця, праз тры блінцы я дадаю арахісавую пасту», — дзеліцца Мікіта.
Смачна есці!
33
2
1
1
1
3
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 9
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
У Гомелі хлопец мастурбаваў проста на лесвічнай пляцоўцы, гэта папала на камеру відэаназірання
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
фоты в интернете выкладывать - это же не выкладывать на стройке кирпичи... як той казаў
https://nashaniva.com/295540
ему нормально. он же восточный. может даже араб