Знайсці
04.07.2022 / 16:04

Брытанскі эксперт: Страта Лісічанска — гэта ваенная няўдача Украіны. Наступленне на Славянск ужо пачалося

Джасцін Бронк, старшы навуковы супрацоўнік Каралеўскага інстытута аб'яднаных служб Вялікабрытаніі, кажа, што Расія сканцэнтравала ўсю сваю артылерыю і масіўную агнявую моц на невялікай тэрыторыі паміж Севераданецкам і Лісічанскам.

Расійскія вайскоўцы ў Лісічанску. Фота з тэлеграм-каналаў

Украінскім сілам было цяжка весці агонь супраць такой масавай канцэнтрацыі зброі. Бронк лічыць, што замест гэтага Украіна спрабавала аказваць ціск на расійскія пазіцыі ў іншых месцах на лініі фронту, у Херсоне на поўдні і ў Харкаве на поўначы.

Расіяне кожныя пару дзён прасоўваліся на кіламетр ці каля таго і паступова рухаліся наперад. Тое, што мы бачым цяпер, з'яўляецца кульмінацыяй гэтай аперацыі, дадае Бронк.

Украіна цяпер будзе мець нашмат карацейшы ўчастак лініі фронту на гэтай тэрыторыі, якую трэба абараняць, але вымушаная адмовіцца ад добра ўмацаваных гарадскіх пазіцый, бо яны былі прарваныя, кажа эксперт.

Меншая даўжыня лініі фронту для абароны азначае, што забеспячэнне будзе прасцейшым. Ва ўкраінцаў шмат лёгкай пяхоты, вельмі матываванай, але цяжкіх механізаваных сіл у іх не так шмат, ім прасцей утрымліваць пазіцыі, чым іх адваёўваць. Таму страта Лісічанска ў цэлым — гэта ваенная няўдача, патлумачыў Джасцін Бронк.

Гарады Славянск і суседні Краматорск — ключавыя для наступнай лініі абароны Украіны — цяпер у зоне даступнасці расійскай арміі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
Сумна
13
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31