Знайсці
02.07.2022 / 21:273РусŁacБел

Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ

Паміж станцыямі метро Фрунзенская і Маладзёжная стаіць гмах «Ветразь» у 34 паверхі. У гэтым доме на 22-м паверсе і набыў сабе кватэру Андрусь Bezdar — заснавальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects.

Уся кватэра — адна суцэльная прастора, у якой зробленая занаванне на гасцёўню і спальню. Агульная плошча — 75 метраў, з іх жылых — 50. Адметнасць — наяўнасць велізарнай лоджыі.

«Дызайнерскі open space заснавальніка архітэктурнай студыі ZROBIM architects Андруся Bezdar — адзіная кватэра ў «Ветразі» з такога роду панарамным шклом, якая знаходзіцца на 22 паверсе з відам на горад. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай, цалкам гатовая да пражывання. Паколькі прастора падзяляецца вельмі ўмоўна, з любога пункту інтэр'еру можна бачыць практычна ўсю кватэру, дзякуючы гэтаму яна здаецца лёгкай і цэласнай. Прадаем без торгу і без дапамогі агентаў па нерухомасці», — гаворыцца ў абвестцы на Realt.by.

А пра адзін з апошніх праектаў ZROBIM architects чытайце тут:

«200 чалавек у лісце чакання». Архітэктурная студыя яшчэ не дарабіла стылёвыя домікі на Браславах, а туды ўжо чарга — расказваем, што за ажыятаж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Наталья/адказаць/
03.07.2022
Икеа стайл.
03.07.2022
Наталья, и гигантский советский паркет 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
08.07.2022
У меня в Москве такой офис был. Один в один
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031