Знайсці
02.07.2022 / 19:52 3

Лукашэнка заявіў, што Мінск не хоча ваяваць, а ён і Пуцін нікога не шантажуюць ядзернай зброяй

Напярэдадні 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай у Палацы Рэспублікі, дзе сабралі некалькі тысяч чалавек: чыноўнікаў, прадзяржаўных актывістаў і артыстаў, ветэранаў.

Лукашэнка не абмінуў тэму вайны ва Украіне. Ён заявіў, што Мінск не хоча ваяваць ва Украіне і што ніводнага беларускага салдата зараз там няма.

Пры гэтым ён распавёў, што нібыта некалькі дзён таму ўкраінскія войскі спрабавалі нанесці ўдар па вайсковых аб'ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Трэба адзначыць, што пра спробы атакі на беларускія вайсковыя аб'екты не паведамлялі ні беларускія крыніцы, ні ўкраінскія. Ніякіх фота ці відэа ў публічным доступе не з'яўлялася.

Таксама Лукашэнка дадаў, што ён і Уладзімір Пуцін нікога не шантажуюць ядзернай зброяй. Нагадаем, што пры канцы чэрвеня падчас сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу Лукашэнка гаварыў пра неабходнасць «люстранога» адказу на дзеянні НАТА. Гаворка шла пра магчымасці размяшчэння ядзернай зброі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
64
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17
0
Коленька / адказаць
02.07.2022
Бацька забыў выпіць таблеткі. Зноў!
0
Зубр / адказаць
02.07.2022
Iлжэть як заужды
0
Пеця / адказаць
03.07.2022
Хлуслiвая ....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31