Знайсці
24.06.2022 / 20:32

Наўседа: НАТА патрэбна большая прысутнасць у Балтыі з-за расійскай пагрозы з Беларусі

НАТА трэба больш «бачнае» прысутнасць у краінах Балтыі, каб супрацьстаяць пагрозе, якую Расія робіць з Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў каментары выданню Politico.

Гітанас Наўседа. Фота: Judita Grigelytė / Verslo Žinios

Наўседа сказаў, што «вельмі сур'ёзныя фундаментальныя змены» ў суседняй Беларусі робяць Літву больш уразлівай для хуткага нападу Расіі і патрабуюць змены механізмаў бяспекі ў рэгіёне.

Літоўскі лідар сказаў, што сённяшнюю Беларусь ён успрымае як «дадатковую правінцыю» Масквы, дадаўшы, што»расійскае войска можа рабіць усё, што хоча, перакідаць сілы, размяшчаць тэхніку».

Наўседа нагадаў, што ў мінулым стратэгія НАТА грунтавалася на падмацаваннях. Невялікія сілы былі размешчаны на ўсходняй ўскраіне альянсу і чакалася, што саюзнікі прыйдуць на дапамогу рэгіёну ў выпадку нападу. Але новая рэальнасць, па словах літоўскага лідара, «не пакідае нам часу на рэакцыю», таму што расійскія войскі «могуць быць лёгка перакінутыя ў непасрэдную блізкасць ад нашай мяжы і часу для падмацавання не будзе».

Германія, якая ўзначальвае баявую групу НАТА ў Літве, нядаўна абвясціла, што павялічыць свой уклад у абарону краіны. План уключае войскі, якія будуць накіраваныя на гарантаванне бяспекі Літвы, але фармальна будуць базавацца ў Германіі.

Хоць лідары краін Балтыі настойваюць на павелічэнні колькасці войскаў і пастаяннай прысутнасці, прэзідэнт Літвы прызнаў наяўнасць шматлікіх матэрыяльна-тэхнічных перашкод.

«Пастаяннае размяшчэнне сіл НАТА ў Літве было б нашым прыярытэтам, але гэта таксама залежыць ад нашых магчымасцяў і здольнасці іх прыняць», — сказаў ён, спаслаўшыся на патрэбу ў адпаведнай інфраструктуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31