Знайсці
21.06.2022 / 10:42РусŁacБел

Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока АЎДЫЯ

Беларускі гурт Relikt выдаў альбом «Byli, Jość, Budziem». Рэліз можна назваць скарбонкай беларускага рока — на ім змясціліся кампазіцыі вядомых гуртоў і выканаўцаў з 1980-90-х: «Мроі», ULIS, «Бонды», «Камэлота», Сяржука Сокалава-Воюша і іншых, паведамляе Budzma.by.

«Многія раслі на беларускай музыцы, але, на жаль, з цягам часу старыя стужкі заціраюцца і аказваюцца на сметніку, а добрае забываецца. І ўсё ж так быць не павінна — трэба захоўваць успаміны пра шчаслівую будучыню, якімі жылі таленавітыя беларусы, нашы гіганты, у часы, калі краіна дыхала паветрам Адраджэння», — адзначае бубнач Relikt Аляксандр Дземідзенка.

Сярод іншых на альбоме можна пачуць пераасэнсаваныя ў розных музычных стылях ад пост-панка да пост-рока каверы «Atlantyda», «Plac Francyska», «Kraina taleraŭ», «Ja žyŭ», «Biełaruś maja».

На вокладцы «Byli, Jość, Budziem» выяўленыны стылізаваны партрэт культавага беларускага музычнага журналіста і крытыка Вітаўта Мартыненкі.

«Гэтым альбомам мы хацелі аддаць даніну павагі не толькі «генералам айчыннага року», але і такім асобам, як, напрыклад, Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка, Сяргей Філімонаў, — усім тым, хто рупіўся на ніве Беларушчыны», — падкрэслівае Аляксандр Дземідзенка.

Паслухаць і спампаваць альбом можна тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930