Знайсці
10.06.2022 / 21:35РусŁacБел

Тэлеканал «Беларусь 5» не будзе паказваць матч паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Казахстана

10 чэрвеня ў сербскім Нові-Садзе ў рамках Лігі нацый пройдзе матч паміж зборнымі Беларусі і Казахстана. Але, па інфармацыі карэспандэнта газеты «Прессбол» у Сербіі, беларускае тэлебачанне не зможа трансляваць дадзеную гульню.

Фота ілюстрацыйнае

Па непацверджанай інфармацыі, трансляцыя стала немагчымая з-за таго, што да пакета санкцый, уведзеных Еўрасаюзам, сёння далучылася Швейцарыя. Падрабязнасцяў пакуль няма.

Дырэктар «Беларусь 5» Павел Булацкі не змог пракаментаваць інфармацыю аб адмене трансляцыі матча паміж зборнымі Беларусі і Казахстана

«Цяпер каментар даць не можам, тэлефануйце ў панядзелак», — сказаў ён карэспандэнту «Прессбола».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031