Знайсці
08.06.2022 / 17:03РусŁacБел

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў большасці раёнаў, на Гомельшчыне ёсць і забароны

Па стане на 8 чэрвеня забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 63 раёнах Беларусі (усяго іх 118). Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванняў пакуль што зусім няма ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, затое лясы Гродзеншчыны ахопленыя імі цалкам.

У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзеныя амаль ва ўсіх раёнах, акрамя Лагойскага і Мядзельскага.

У Брэсцкай вобласці наведванне лясоў абмежаванае ў 12 раёнах: Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім і Столінскім.

На Гомельшчыне абмежаванні закранулі пяць раёнаў: Жыткавіцкі, Жлобінскі, Лельчыцкі, Акцябрскі і Хойніцкі.

У той жа час цалкам забаронена наведваць лясы ў 9 раёнах: Брагінскім, Гомельскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім і Рэчыцкім. Варта адзначыць, што гэтыя раёны, з якіх у асноўныім ва Украіну з беларускай тэрыторыі заходзілі расійскія войскі, закрытыя для наведвальнікаў ужо некалькі месяцаў. Гэта звязваюць не з умовамі надвор'я, а з тым, што пасля расійскага войска там магло застацца нямала выбуховых прылад. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930