Знайсці
27.05.2022 / 20:04РусŁacБел

Выкладчыца гісторыі паскардзілася ў адміністрацыю Лукашэнкі на аднаўленне «архітэктуры Захаду» і нацыяналізм у Мінкульце

Сайт Reform.by атрымаў ад сваіх чытачоў копію даноса ў адміністрацыю Лукашэнкі на працу Міністэрства культуры ў кірунку аднаўлення архітэктурных помнікаў і ў цэлым на ведамства, у якім «вялікая колькасць нацыяналістаў». Аўтаркай даноса з’яўляцца «выкладчыца гісторыі на пенсіі» спадарыня Нэла Г. 

«Незаслужана рэстаўраваны» Нясвіжскі замак. Крыніца фота: photoclub.by

Жанчына піша, што даўно вывучае «пытанне аднаўлення помнікаў архітэктуры ў нашай краіне». Яна заўважыла, што Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на працягу ўжо многіх гадоў аднаўляе архітэктуру заходніх рэгіёнаў краіны, «дзе быў моцны ўплыў Заходняй Еўропы». А вось праваслаўныя храмы, помнікі архітэктуры ХІХ-ХХ стагоддзяў нібыта застаюцца па-за ўвагай ведамства, «і вельмі мала [Міністэрства культуры] піша, гаворыць і думае пра помнікі [ХІХ-ХХ стагоддзя], калі Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі».

Далей жанчына пераходзіць, уласна, на саму структуру, у якой, на яе погляд, «заўжды было шмат супрацоўнікаў з заходніх абласцей». «У час падзей 2020 года, пасля выбараў, гэта міністэрства дало вялікую колькасць нацыяналістаў, прыхільнікаў Польшчы», — піша выкладчыца гісторыі.

З гэтай прычыны спадарыня Нэла акурат і прапануе кантрольным органам праверыць колькасць помнікаў архітэктуры, якія будуць рэстаўравацца, аднаўляюцца, на прадмет іх прыналежнасці «да архітэктуры Захаду і каталіцтва».

Прычым праверыць жанчына прапануе не толькі будучую працу ведамства, а і ўжо зробленую — за апошнія пяць гадоў. «Куды сыходзілі фінансавыя сродкі на рэстаўрацыю? на якія помнікі? — цікавіцца спадарыня Нэла Г. —

А то я адкрываю інтэрнэт, а там на кожным кроку 10 найвядомых помнікаў Беларусі. 9 з 10 звязаныя з заходняй культурай і каталіцтвам», — непакоіцца пенсіянерка.

Адміністрацыя Лукашэнкі ў адказ на данос жанчыны накіравала запыт у Міністэрства культуры па агучаных у лісце пытаннях. Пасля таго яно пачало збор інфармацыі ў абласных і гарадскіх выканкамах і падпарадкаваных інстанцыях.

У прыватнасці, накіравала лісты ў выканкамы з просьбай даць спіс аб’ектаў, «рамонтна-рэстаўрацыйныя працы на якіх выконваліся за кошт сродкаў з рэспубліканскага бюджэту і фонда прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва».

Ці будуць з гэтага нейкія практычныя вынікі — пакажа найбліжэйшы час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031