Знайсці
27.05.2022 / 18:54РусŁacБел

«Медуза»: На фоне наступлення ў Данбасе ў Маскве зноў сталі думаць пра штурм Кіева

Расійскія войскі працягваюць наступаць на Данбасе і дабіваюцца там пэўных поспехаў. Як сцвярджаюць крыніцы «Медузы», нягледзячы на тое, што вынікі расійскай арміі відавочна не адпавядаюць першапачатковым планам Масквы, у Крамлі зноў абмяркоўваюць магчымы штурм Кіева — і нават спадзяюцца на поўнамаштабную перамогу ў вайне.

Фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Scanpix / LETA

Ва ўнутрыпалітычным блоку Адміністрацыі прэзідэнта Расіі — на фоне прасоўвання расійскіх войскаў у Данбасе — зноў паўстала надзея, што Масква можа за некалькі месяцаў «давесці вайну ва Украіне да перамогі». Пра гэта «Медузе» расказалі дзве крыніцы, блізкія да Крамля, і адзін суразмоўца непасрэдна ў АП.

«Праграмай-мінімум» для «аб'яўлення перамогі» Крэмль у канцы мая 2022 года лічыць узяцце расійскімі войскамі пад кантроль усёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. У цэлым расіяне наблізіліся да гэтага выніку: зараз пад кантролем Украіны застаецца каля 5% тэрыторыі Луганскай вобласці і крыху больш за 40% Данецкай.

«Праграмай-максімум» па-ранейшаму называецца ўзяцце пад кантроль Кіева. Хоць ранейшае наступленне расійскіх войскаў на сталіцу Украіны скончылася правалам, па словах суразмоўцаў «Медузы» у Крамлі, вышэйшае кіраўніцтва Расеі па-ранейшаму не адмовілася ад гэтай мэты.

«Мы ўсё роўна іх [украінцаў] дакалупаем. Хутчэй за ўсё, да восені ўжо ўсё скончыцца», — мяркуе адна з крыніц «Медузы».

Па словах суразмоўцаў «Медузы», падобныя настроі распаўсюджаныя не толькі ў Крамлі, але і ў кіраўніцтве «Адзінай Расіі». Сакратар генеральнага савета партыі Андрэй Турчак рэгулярна выязджае ў Данбас і нават паставіў расійскі сцяг на адміністрацыі пасёлка ў Запарожскай вобласці, занятага расійскімі вайскоўцамі.

Наведаў Данбас і кіраўнік палітычнага блока Крамля Сяргей Кірыенка. Менавіта ён цяпер курыруе самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» — і, па звестках «Медузы», вядзе падрыхтоўку рэферэндумаў аб іх далучэньні да Расіі. Уварванне ва Украіну Кірыенка публічна называе «барацьбой з нацызмам і фашызмам».

Як цяпер ацэньваюць перспектывы наступлення на Кіеў у кіраўніцтве Мінабароны РФ, суразмоўцам «Медузы» невядома. Як пісалася раней, ужо ў канцы сакавіка 2022 года расійскае вайсковае кіраўніцтва канчаткова змірылася, што Кіеў не атрымаецца «ўзяць малой крывёю» — гэта значыць сіламі, ужо задзейнічанымі ў «спецаперацыі».

Суразмоўцы «Медузы» сведчаць, што ў гэтым сэнсе ў расійскага кіраўніцтва застаецца прастора для манеўру: напрыклад, на вайну могуць быць масава адпраўленыя вайскоўцы тэрміновай службы.

Паведамленні аб удзеле і гібелі вайскоўцаў тэрміновай службы з'яўляюцца з пачатку ўварвання, але, па дадзеных вайсковых экспертаў, гэта даволі рэдкая з'ява.

«Пакуль ваююць у асноўным кантрактнікі. Іх хапае для адносна павольнага прасоўвання [па Украіне]. Але калі рухацца трэба будзе хутчэй, можна задзейнічаць вайскоўцаў тэрміновай службы. Гэта ўсё роўна армія», — разважае блізкая да АП крыніца «Медузы».

І дадае, што ўсеагульнай мабілізацыі ў Расіі чакаць не варта: у Крамлі баяцца ісці на такі крок, бо ён можа ўдарыць па рэйтынгу уладаў і асабіста Пуціна.

Акрамя таго, у Крамлі сумняюцца, што заходнія краіны працягнуць маштабна падтрымліваць Украіну фінансамі і ўзбраеннем, калі вайна зацягнецца. 

«Рана ці позна Еўропе надакучыць дапамагаць — гэта і грошы, і вытворчасць зброі, якая самім патрэбная. Бліжэй да восені трэба будзе дамаўляцца [з Расіяй] па газе і нафце да ацяпляльнага сезона», — пералічвае аргументы адзін з суразмоўцаў «Медузы».

«Цяпер здаецца, што на фронце мала што адбываецца. Што расійская армія бярэ нейкія другасныя населеныя пункты. Што ў яе ёсць нейкія праблемы. Але гэта адчуванне ствараецца таму, што ўкраінцы адразу не здаліся, як многія думалі.

Так, бліцкрыгу не атрымалася, бачныя нейкія пралікі. Але гэта не азначае, што перамогу атрымаць не ўдасца», — фармулюе адзін з блізкіх да АП суразмоўцаў «Медузы».

«Рэсурсаў у Расіі заведама больш, [чым у Украіны без падтрымкі Захаду]», — дадае яшчэ адзін.

Публічная рыторыка пра мэты Расіі ў гэтай вайне застаецца вельмі шырокай для інтэрпрэтацый. У Мінабароны РФ дагэтуль кажуць, што галоўная задача «спецаперацыі» — «вызваленне Данбаса», хоць расійскія войскі ўжо замацаваліся ў Херсонскай і Запарожскай абласцях. Указ аб спрошчаным наданні расійскага грамадзянства жыхарам гэтых рэгіёнаў таксама падпісаны.

Сам Пуцін на парадзе 9 мая ў чарговы раз заявіў, што «ўсе намечаныя планы выконваюцца» і «вынік будзе дасягнуты», — але не патлумачыў, што канкрэтна ён мае на ўвазе. Раней ён называў мэтай Расеі «дэмілітарызацыю» і «денацыфікацыю» Украіны — што б гэта ні значыла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031