Знайсці
25.05.2022 / 17:04РусŁacБел

Заўтра ў Брэсце будуць вучэнні. Будуць фарсіраваць Мухавец у рысе горада

Заўтра ў Брэсце будуць вайсковыя вучэнні. Адпаведныя абвесткі разасланыя ва ўстановы горада, копію яе атрымала «Наша Ніва». 

Фота ілюстрацыйнае

Паводле дакумента, 26 мая у Брэсце пройдуць кантрольна-тактычныя заняткі, падчас якіх будзе адладжанае ўзаемадзеянне сіл спецыяльных аперацый з авіяцыяй. У прыватнасці, у рамках выканання пастаўленых задач пройдзе адпрацоўка дзеянняў дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды.

З 11.00 на ўчастку ад Цэнтра маладзёжнай творчасці да «Еўраопта» на Варшаўскай шашы вайсковая тэхніка пачне фарсіраваць Мухавец. Пераадоленне воднай перашкоды будзе суправаджацца пралётам верталётаў і штурмавікоў.

У сувязі з правядзеннем кантрольна-тактычных заняткаў у раёне ЦМТ будзе сканцэнтраваная вялікая колькасць вайсковай тэхнікі.

Пасля выканання этапу ў горадзе, як паведамляецца, «дэсантныя падраздзяленні адправяцца на палігон «Брэсцкі» для вырашэння далейшых задач».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930