Знайсці
25.05.2022 / 11:27

«Спачатку казалі пра часовае прыпыненне працы, а потым усім прапанавалі звольніцца». Як маецца Jysk?

Прайшло больш за месяц, як сетка крамаў Jysk прыпыніла працу на нявызначаны тэрмін. «Наша Ніва» пацікавілася, што цяпер з супрацоўнікамі і ці абмяркоўваецца магчымае адкрыццё.

Фота: Myfin_news

У адной з крам распавядаюць, што пра часовае прыпыненне працы з 18 красавіка ім паведамілі загадзя, паабяцаўшы, што прынамсі за май усе атрымаюць зарплату па поўнай стаўцы.

«Бліжэй да закрыцця планы змяніліся. Спачатку нам сталі казаць, што перавядуць на 0,25 стаўкі, што звальняць не будуць, а будзем чагосьці чакаць. Потым і гэта ўсё памянялася.

Крамы прыпынілі працу, прыехаў дырэктар і прапанаваў усім звольніцца па пагадненні бакоў. Нам казалі: «Ну што толку вам сядзець? Мы вас усіх перавядзём на 0,25 стаўкі, але які сэнс сядзець і чакаць невядома чаго». Таму нам прапанавалі лепш звольніцца па пагадненні бакоў і атрымаць у такім выпадку па тры зарплаты ў якасці кампенсацыі», — успамінае адна з супрацоўніц.

Па яе словах, работнікі крамы, дзе яна працавала, так і паступілі. Аднак кампенсацыю ў памеры трох зарплат атрымалі не ўсе.

«Тым, у каго ў бліжэйшы час заканчваўся кантракт, проста паведамілі, што яго працягваць не будуць, таму некаторыя, ужо былыя супрацоўнікі, змаглі атрымаць толькі кампенсацыю за нявыкарыстаны адпачынак».

Дзяўчына адзначае, што некаторы час пасля закрыцця яны працягвалі хадзіць на працу, паколькі трэба было разабрацца з тымі рэшткамі тавару, якія засталіся нераспрададзенымі.

«Тавар, які застаўся, з трох крамаў Мінска звезлі ў адну. Наколькі мне вядома, у бліжэйшы час кампанія плануе аднавіць працу адной крамы, каб максімальна пазбавіцца ад рэшткаў. Таму не выключаю, што прынамсі ў адной з трох крам нейкая частка супрацоўнікаў дагэтуль засталася. Аднаўленне працы крамы ў Шабанах на час нейкіх распродажаў дакладна не плануецца».

Фінальны распродаж, мяркуецца, будзе ў першай палове чэрвеня.

Наш другі суразамоўца працуе ў Jysk на Каменнай горцы. Па яго словах, нават пасля 18 красавіка частка работнікаў працягвала працаваць у звычайным рэжыме. 

«Наша крама ў пэўным сэнсе працягвала працу бесперапынна, бо трэба было займацца пытаннямі звароту тавару і гарантыйных абавязкаў. Натуральна, што для такога аб'ёму работы спатрэбілася толькі невялікая частка персаналу. Астатніх на месяц адправілі ў сацыяльны адпачынак», — кажа мужчына. 

Пакуль невядома, што будзе з тымі, хто дагэтуль працуе ў Jysk.

«Пакуль людзей у нашай краме не скарачаюць, але яны самі паціху сыходзяць. Цяпер звальняюцца тыя, хто ўжо паспеў знайсці іншую працу ці проста не хоча знаходзіцца ў стане нявызначанасці. Звальняюцца толькі па асабістым жаданні, таму ніякай кампенсацыі не атрымліваюць.

Што будзе пасля фінальнага распродажу — невядома. Бо гэта тыя рашэнні, які прымаюцца не на мінскім узроўні», — падсумаваў наш суразмоўца. 

Чытаце таксама:

Паспець у апошні вагон. Як выглядаюць крамы Jysk за некалькі гадзін да закрыцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
5
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31