Знайсці
17.05.2022 / 17:01

Спявак, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», распавёў, што рабіў у Луганску

З пачатку вайны ва Украіне на тэрыторыю самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» ездзілі толькі два медыйныя беларусы — гэта Аляксей Талай і спявак Ivan (Аляксандр Іваноў). Апошні ў 2016 годзе прадстаўляў нашу краіну на «Еўрабачанні», але не прабіўся ў фінал. Беларус, які цяпер жыве ў Расіі, выступіў на канцэрце ў гонар дня самаабвешчаных «рэспублік», які прайшоў 11 мая. Zerkalo.io спытала ў артыста пра выступ і стаўленне да вайны.

Ivan на «Еўрабачанні» ў 2016 годзе

— Нядаўна вы з'ездзілі ў Луганск. Што там рабілі?

— Гэта быў канцэрт ад «Рускага радыё». Мы прыехалі ў шпіталь (Луганская рэспубліканская клінічная бальніца) падтрымаць хлопцаў (параненых расійскіх вайскоўцаў). Сустракалі добра, былі рады, што прыехалі. Выступілі. Я спяваў свае песні «Зноў цябе забываю», «Хто ён» і «Акіянамі». Падпявалі як маглі (словы не ўсе ведаюць), фатаграфаваліся. Усё прайшло добра. Было прыемна бачыць шчаслівыя вочы хлопцаў. Для іх гэта была падтрымка. Потым прайшліся па палатах, праведалі тых, хто не змог прыйсці па розных прычынах на выступ.

— Як вы ставіцеся да таго, што адбываецца ва Украіне?

— Ну, а як да гэтага ставіцца можна.

— Не страшна было ехаць на Данбас? Побач усё ж ідзе вайна.

— Страху неяк не было. Пры нас нічога не адбывалася. Было хвалююча. Але ўсё роўна — там жа людзі жывуць увесь час. Я там літаральна адным днём [быў].

— Як адрэагавалі вашы прыхільнікі на такі канцэрт?

— Ніякага хэйту на самай справе на сабе не адчуў. У каментарыях таксама нічога не было.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
47
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
31
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30