Знайсці
11.05.2022 / 15:13

Чэхія зноў пачне выдаваць візы беларусам, дыскрымінацыі студэнтаў не будзе. Першыя вынікі візіту Ціханоўскай у Прагу

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Прагу дамаглася выключэння Беларусі з закона, які зрабіў бы міграцыю беларусаў у Чэхію немагчымай, паведамляе «Свабода». 

Як паведаміла Святлана Ціханоўская ў інтэрвʼю «Свабодзе», кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі запэўніў яе, што закон будзе перагледжаны, і ў ім не будзе згадвацца Беларусь. Паводле яе, таксама міністр сказаў, што амбасада ў Мінску неўзабаве зноў будзе выдаваць візы беларусам. Міністр адукацыі сказаў, што дыскрымінацыі беларускіх студэнтаў не будзе, паведаміла Ціханоўская.

«Мая задача была — данесці думку, што нельга караць беларусаў за дзеянні Лукашэнкі, што народ і рэжым гэта не адно і тое ж, што Беларусь і Расія — гэта не адно і тое ж. Трэба ціснуць на рэжым і дапамагаць беларусам, бо беларусы ніякай пагрозы для Чэхі не нясуць. Гэта відавочная практыка Чэхіі ад Масарыка да Вацлава Гавела. Наадварот, трэба даваць больш віз, больш стыпендый, адкрываць тое, што ўзмацняе чэшска-беларускія сувязі. Мы былі пачутыя».

Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Чэхіі з трохдзённым візітам, падчас якога мае сустрэчы з прэзідэнтам, прэм’ерам, кіраўнікамі парламента, мэрам Прагі, ключавымі міністрамі.

Нядаўна стала вядома, што МУС Чэхіі разам з МЗС краіны распрацоўвае закон, які зробіць міграцыю грамадзян Расіі і Беларусі ў Чэхію, па сутнасці, немагчымай. Пра гэта паведамлялі беларускія актывісты ў Чэшскай рэспубліцы.

Як пішацца ў паведамленні беларусаў, гэтая інфармацыя раней гучала ў СМІ на ўзроўні планаў пасля заканчэння крызіснага становішча ў сувязі з пандэміяй, але аб распрацоўцы канкрэтнага закона стала вядома толькі ў пятніцу 6 траўня, апошні дзень, калі грамадскасць магла дасылаць заўвагі.

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ўрад Чэхіі ўжо прыпыняў выдачу віз беларусам, але пасля захадаў офіса Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускай дыяспары было абвешчана, што рашэнне перагледзяць.

Беларусы Чэхіі таксама накіравалі падзяку ў Міністэрства культуры Чэшскай рэспублікі, якое адзінае сярод чэшскіх міністэрстваў сфармулявала па змесце закону заўвагі, якія адлюстроўваюць пазіцыю беларускай нацыянальнай меншасці і, у адрозненне ад самога закона, улічваюць рэальную сітуацыю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31