Знайсці
10.05.2022 / 17:51РусŁacБел

Полк «Азоў» паказаў, у якіх умовах знаходзяцца параненыя абаронцы Марыупаля

Полк «Азоў» 10 мая апублікаваў партрэты параненых украінскіх вайскоўцаў і заклікаў ААН і Чырвоны Крыж уратаваць людзей, якія ўжо не прымаюць удзел у баях.

Азоў запатрабаваў у ААН і Чырвонага Крыжа неадкладна эвакуяваць параненых вайскоўцаў з завода «Азоўсталь» на кантраляваную Украінай тэрыторыю, дзе людзям акажуць дапамогу і забяспечаць належны догляд.

Параненыя абаронцы Марыупаля знаходзяцца «у поўнай антысанітарыі, з адкрытымі ранамі, перавязанымі нестэрыльнымі астаткамі бінтоў, без неабходных медыкаментаў і нават харчавання», — гаворыцца ў паведамленні «Азова».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031