Знайсці
04.05.2022 / 21:09РусŁacБел

З Беларусі па Украіне была запушчаная як мінімум 631 ракета

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» сабрала і абагульніла ўсе вядомыя ёй ракетныя запускі з беларускай тэрыторыі на ўкраінскую, якія пачаліся ў 6.20 24 лютага 2022 года.

У складзенай групай візуалізаванай храналогіі добра відаць, што да пачатку сакавіка запускаў адсюль было зусім няшмат, нібыта расіяне «прамацвалі» рэакцыю іншых краін на бамбаванне Украіны з тэрыторыі Беларусі.

Пасля ж запускі рабіліся пераважна з надыходам цемры ці ва ўмовах моцнай воблачнасці, каб па магчымасці схаваць траекторыю палёту і віды ракет, якія запускаюцца.

Першы пік запускаў быў зафіксаваны 9 сакавіка, у той дзень зрабілі мінімум 35 ракетных пускаў. Да пачатку красавіка запускі ішлі па нарастаючай дзень за днём, а найбольшай бамбардзіроўцы з Беларусі Украіна падвергнулася 1 красавіка. У той дзень ракеты запускалі ў прамым сэнсе кожныя 10 хвілін, прыкрываючы адступленне расійскага войска з поўначы Украіны. 

Пры гэтым запускі ракет з тэрыторыі Беларусі, хай і не ў такіх маштабах, працягваюцца да сёння. Апошні пуск быў учора, 3 мая ў 11:35.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930