Знайсці
25.01.2022 / 19:50РусŁacБел

Сайт і тэлеграм-канал «Рэгіянальнай газеты» прызнаныя экстрэмісцкімі

Інфармацыя пра ўнясенне сайта і тэлеграм-канала маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» ў рэспубліканскі спіс з'явілася на сайце Мінінфарма. Рашэнне было прынята 20 студзеня Маладзечанскім раённым судом.

 

Першы нумар «Рэгіянальнай газеты» выйшаў у 1995 годзе і да 2021 года выданне выходзіла рэгулярна.

19 ліпеня мінулага года сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю. Ператрус прайшоў тады і ў галоўрэда выдання Аляксандра Манцэвіча, пасля яго з жонкай павезлі на допыт. Пасля ўсіх журналістаў выпусцілі, але канфіскавалі тэхніку і ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

22 ліпеня газета паведаміла, што больш не будзе выходзіць у друкаваным выглядзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930