Знайсці
24.01.2022 / 18:38РусŁacБел

«Праблемы пачаліся з трох гадзін ночы». Што яшчэ вядома пра збой у працы чыгункі?

Сёння на серверах Беларускай чыгункі адбыўся збой. Так, напрыклад, немагчыма набыць квіткі анлайн. Але праблема не толькі з браніраваннем у інтэрнэце.

У стачкаме чыгункі «Нашай Ніве» кажуць, што праблемы пачаліся з трох гадзін ночы.

Не працуе не толькі анлайн-сервіс пакупкі квіткоў, але і многія ўнутраныя сістэмы. Па іх інфармацыі, мінскі вузел кіруецца цяпер у ручным рэжыме.

Пасажыры паведамляюць таксама, што не могуць удакладніць расклад.

«Не працуе мабільны дадатак і табло на некаторых станцыях», — заўважыў адзін з пасажыраў.

Мы тэлефанавалі ў прэс-службу чыгункі, каб удакладніць сітуацыю і прычыны збою, але ніхто не зняў трубку.

Раней аб'яднанне хакераў узяло на сябе адказнасць за збой у працы Белчыгункі. Яны сцвярджаюць, што зашыфравалі асноўную частку сервераў, баз даных Беларускай чыгункі «з мэтай запаволіць і парушыць працу дарогі».

Яны дадаюць, што аўтаматыка і сістэмы бяспекі не былі закранутыя, каб не ствараць на чыгунцы аварыйных сітуацый. Каб вярнуць працу ў штатны рэжым, аб'яднанне выставіла ўмовы: вызваленне 50 палітвязняў, якім патрэбная экстраная меддапамога, і спыненне прасоўвання расійскіх вайскоўцаў па тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама: Аб'яднанне хакераў ўзяло на сябе адказнасць за збой у працы Белчыгункі. Яны высунулі свае патрабаванні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930