Знайсці
24.01.2022 / 08:07РусŁacБел

Літва ўнесла ў спіс «неўязных» Наташу Каралёву і Хабіба

Літва ўнесла ў спіс неўязных асоб расійскіх выканаўцаў Наташу Каралёву і Хабіба Шарыпава праз канцэрты ў Крыме. Яны не змогуць наведваць краіну да 21 студзеня 2027 года.

Наташа Каралёва, фота ТАСС

Канцэрт Шарыпава (Хабіба), які павінен быў адбыцца ў Вільні ў нядзелю ўвечары, адменены. Спявак даведаўся пра гэта ўжо ў дарозе — ён прайшоў пашпартны кантроль, але ў самалёт яго не пусцілі, распавёў Шарыпаў у сваім інстаграме, піша РБК.

Пазней ён пацвердзіў адмену канцэрта, адзначыўшы, што ў яго быў дазвол ад Міністэрства культуры Літвы і віза на ўезд.

Прадстаўнік арганізатараў канцэрта паведаміў, што аргументам забароны на ўезд для спевака стаў канцэрт для дзяцей у Севастопалі.

Па даных LRT, на мінулым тыдні з нагоды правядзення канцэртаў Каралёвай і Хабіба ў Міністэрства замежных спраў звярнуліся старшыня парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас і яго калега.

Канцэртны дырэктар Наташы Каралёвай Марына Нарынская паведаміла РБК, што канцэртаў у Крыме ў спявачкі не было. Сама Каралёва заявіла РБК, што гэтая пастанова выклікае толькі адну рэакцыю «ўсмешку з горыччу і здзіўленнем».

«Міжволі адчуваеш гішпанскі сорам за такіх прадстаўнікоў улады, якія, прапагандуючы «свабоду», патрабуюць ацэнкі геапалітычнай абстаноўкі. Божа, Наташа Каралёва і геапалітыка», — заявіла спявачка.

Улады Літвы не ў першы раз уводзяць забароны на ўезд у краіну для выканаўцаў з Расіі. У 2016 годзе ў спіс «неўязных» у Літву быў уключаны Алег Газманаў, у 2019 — Грыгорый Лепс, а ў мінулым годзе ўезд на бліжэйшыя пяць гадоў за пазіцыю па далучэнні Крыма забаранілі Філіпу Кіркораву.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031