Знайсці
21.01.2022 / 20:04РусŁacБел

Улады не губляюць надзей. З мінскага аэрапорта хочуць зрабіць транзітны авіяхаб

На плошчы перад Нацыянальным аэрапортам пабудуюць гасцініцу, дадатковыя тэрміналы і некалькі іншых аб'ектаў. Канцэпцыю развіцця інфраструктуры аэрапорта абмяркоўвалі сёння на нарадзе з міністрам транспарту і камунікацый Аляксеем Араменкам і дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Арцёмам Сікорскім, паведамляе reform.by.

У канцэпцыю таксама ўключаная пабудова чыгуначнай веткі з Мінска ў аэрапорт.

Па словах міністра транспарту, асноўная задача канцэпцыі — стварыць канкурэнтаздольны транзітны авіяхаб. Міністр даручыў кіраўніцтву аэрапорта прапрацаваць падрабязны план паэтапнай рэалізацыі канцэпцыі з указаннем тэрмінаў яго выканання.

Нагадаем, што пасля пасадкі самалёта Ryanair у Беларусь і над Беларуссю не лятаюць заходнія авіякампаніі, а «Белавія» знаходзіцца пад санкцыямі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930