Знайсці
20.01.2022 / 12:52

Лукашэнка паўторна перахварэў на кавід

Ëн мяркуе, што на гэты раз ён заразіўся «амікронам». Пра гэта ён расказаў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Тыва Расійскай Федэрацыі.

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з відэа.

«Мы заўважаем, што гэты «амікрон» — гэта зусім іншы вірус. Можа, я падазраю, мы скаціліся ўжо да звычайнага грыпу. Я кажу гэта як чалавек, які сам другі раз ‒ ужо на гэты «амікрон» ‒ перахварэў», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што перанёс хваробу на нагах. Заўважыў, што хварэе, нібыта «толькі ў канцы, калі нейкі там тэст зрабілі».

У канцы ліпеня 2020 года Лукашэнка ўжо заяўляў, што бессімптомна перахварэў на кавід і перанёс яго на нагах.

Пры гэтым голас Аляксандра Лукашэнкі застаецца асіплым. Першы раз гэта стала заўважна на ўручэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 11 студзеня, дзевяць дзён таму.

У перыяд між 11-м і 20-м студзеня ён працягваў перыядычна праводзіць працоўныя сустрэчы.

На сустрэчы з кіраўніком Тывы 20 студзеня Аляксандр Лукашэнка быў без маскі, як і падчас астатніх сваіх публічных з'яўленняў у студзені.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31