Знайсці
13.01.2022 / 10:55

Завышалі цэны ў 40 разоў. Дзяржкантроль паведаміў аб шэрых схемах пры дзяржзакупках медыцынскіх тавараў

У ведамстве зазначаюць, што ўсяго за мінулы год раскрылі больш за 80 шэрых схем у тэндарах і дзяржзакупках у розных сферах, заявіў прадстаўнік КДК у эфіры «Беларусь 1».

Ілюстрацыйнае фота

Летась Камітэт дзяржкантролю выявіў шэрую схему, у выніку якой імпарцёр медабсталявання і камплектуючых, напрыклад, тамографаў і манжэт, завышаў цану на сваю прадукцыю ў 40 разоў. Дапамагала ў пастаўках фірма-пасярэднік, праз якую ішла аплата.

«Дзякуючы такому пасярэдніцтву, цана на тавар узрастала. На стадыі афармлення дакументаў тавар станавіўся яшчэ даражэйшым», — паведаміў прадстаўнік КДК. Удзельнікі схемы трапілі пад крымінальны артыкул і заплацілі ў бюджэт больш за 3 мільёны рублёў падаткаў і шкоды. У якім горадзе гэта здарылася, не паведамляецца.

Паводле звестак КДК, яшчэ дзве фірмы са сталіцы прадавалі оптам фармацэўтычныя, ветэрынарныя, медыцынскія і артапедычныя тавары. Кампаніі дамаўляліся аб набыцці тавараў з вытворцамі, а здзелкі афармлялі праз літоўскую фірму, якая дастаўляла прадукцыю ў Беларусь, і, як вынікае з паведамлення КДК, паказвала завышаную цану.

— Цана павялічвалася больш чым у тры разы. Незаконна атрыманы прыбытак уласнікі трацілі на прыгожае жыццё, а дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя вымушаныя былі купляць тавары па завышаных цэнах. У цяперашні час службовыя асобы беларускіх кампаній у добраахвотным парадку заплацілі больш за 4 мільёны рублёў нанесенай шкоды — заявіў намеснік начальніка аддзела ДФР Камітэта дзяржкантролю Юрый Кардымон.

Тады ж КДК раскрыў схему завышэння цэнаў у дзевяць разоў на лекі для людзей з анказахворваннямі, якія пастаўляліся ў бальніцы і паліклінікі Віцебскай вобласці. У выніку кампанія кампенсавала шкоду ў 770 тысяч рублёў, але расследаванне працягваецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30