Знайсці
12.01.2022 / 09:05РусŁacБел

Былы кіраўнік МЗС Польшчы — Расіі: Палезеце — атрымаеце па яйцах

Радаслаў Сікорскі рэзка пракаментаваў заявы міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова наконт былых краін сацлагера.

«Зразумейце гэта ў Расіі раз і назаўжды, на зразумелай вам мове. Мы не вашы сіроты, бо вы не былі нашым татам. Хутчэй, серыйным гвалтаўніком. Вось таму па вас не будуць сумаваць. А калі паспрабуеце яшчэ раз, то атрымаеце ўдар па яйцах», — напісаў у Twitter дэпутат Еўрапарламента і экс-кіраўнік Мінабароны і МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Гэтая заява была апублікаваная ў адказ на твіт расійскага пасольства ў Вялікабрытаніі, якое працытавала міністра Лаўрова.

«НАТА стала чыста геапалітычным праектам, накіраваным на захоп тэрыторый, якія асірацелі ў выніку распаду Арганізацыі Варшаўскай дамовы і Савецкага Саюза», — сказаў кіраўнік расійскага МЗС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930