Знайсці
02.01.2022 / 08:46РусŁacБел

СААЗ: Пандэмія кавіду скончыцца ў 2022 годзе, але ёсць нюанс

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў, што 2022 можа стаць апошнім годам пандэміі каранавіруса, пры ўмове, калі краінам свету ўдасца скончыць з несправядлівасцю і няроўнасцю пры размеркаванні вакцын, паведамляе BBC.

На думку кіраўніка СААЗ, прычынай з'яўлення новага штаму «Амікрон» з'яўляецца «стварэнне празмерных запасаў вакцын некаторымі краінамі».

Арганізацыя неаднаразова крытыкавала багатыя дзяржавы, якія апошні час прапануюць сваім грамадзянам рабіць бустарныя вакцыны, у той час як у многіх рэгіёнах свету значная частка насельніцтва не атрымала нават першай дозы вакцыны.

Такі падыход стварыў ідэальныя ўмовы для з'яўлення «Амікрона». Ён дадаў, што чым даўжэй будзе парушацца прынцып справядлівасці, тым вышэйшай будзе рызыка далейшых мутацый кавіду, якія чалавецтва «не зможа ні прадухіліць, ні прадказаць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930