Знайсці
18.12.2021 / 12:12

Зарад энергіі і рашучасці. ТОП-20 беларускіх мемаў сыходзячага года

Нягледзячы на тое што 2021 год аказаўся вельмі няпростым і не асабліва насычаным на прыемныя падзеі, у ім хапала момантаў, якія выклікалі ўсмешку. «Наша Ніва» згадала 20 смешных момантаў сыходзячага года.

Беларус у адзіночку выпіхнуў аўтобус у Варшаве

У лютым у рэпартаж тэлебачання з заснежаных вуліц Варшавы трапіў беларус, які адзін піхаў аўтобус, які буксаваў на абледзянелай дарозе.

Хлопец не ўмеў гаварыць па-польску, адказваў рэпарцёру па-беларуску і здолеў мабілізаваць яго на дапамогу.

Пасля Змітра Салагуба ўзнагародзілі 90-дзённым квітком на грамадскі транспарт. Таксама хлопцу паступіла мноства прапаноў бясплатна вывучаць польскую мову.

Як дэлегатаў адпраўлялі на «Усебеларускі народны сход»

Дзяржпрапаганда ўсяляк спрабавала прадэманстраваць значнасць мерапрыемства, таму ў раёнках і праўладных каналах масава з'яўляліся відэа, як дэлегатаў з розных куткоў адпраўляюць на УНС. Месцамі гэта выглядала даволі эпічна.

На «Гомсельмашы» пайшлі далей і вырашылі пераплюнуць нават Паўночную Карэю.

Зарад энергіі і рашучасці ад ваенкама Крываносава

Сам «народны сход» таксама не застаўся без смешных сітуацый. У другі дзень не хапіла часу для выступу вайсковаму камісару Гомельскай вобласці Андрэю Крываносаву. Той выйшаў са становішча, папрасіўшы паціснуць руку Лукашэнку, каб атрымаць «зарад энергіі і рашучасці».

Павялічыць

Гэта быў не канец. Праз некалькі дзён з'явілася адразу некалькі відэа, як Крываносаў перадае «зарад рашучасці» сваім калегам, а пасля і міліцыянерам.

З часоў УНС медыяактыўнасць ваенкама значна знізілася. Відаць, зараду энергіі хапіла ненадоўга.

«Я кіну шчас нах*р эта ўсё, і ўсё. Мне эта сто лет не ўср*лася»

Камунальніка заспелі ў пад'ездзе за замалёўваўннем БЧБ-сцяга і пачалі здымаць. Ён па тэлефоне скардзіцца на гэта і просіць выклікаць дапамогу.

Лыжнік тройчы паваліўся каля Лукашэнкі

У лыжнай гонцы з Лукашэнкам у Раўбічах адзін з удзельнікаў зваліўся тры разы за паўхвіліны.

Гэтым лыжнікам быў цяперашні генеральны сакратар федэрацыі хакея Беларусі Андрэй Башко. 

Самы ўплывовы сабака Беларусі

Шпіц Лукашэнкі па мянушцы Умка сёлета трапляў у некалькі вясёлых сітуацый. На Вадохрышча сабака адмовіўся піць крынічную ваду, а падчас інтэрв'ю ляжаў проста на накрытым стале.

Павялічыць

Лукашэнка бярэ сабаку з сабой паўсюль: на «Славянскі базар», вучэнні, хакей і нават у Таджыкістан.

Павялічыць

Павялічыць

«Накажи их, Боже, накажи»

У лютым па канале СТБ паказалі дзіўны ролік: пад словы «Накажи их, Боже, накажи» ды «Прокляни их, Боже, прокляни» паказвалі відэашэраг з Герасіменяй, Бабарыкам, Латушкам, Ціханоўскай і іншымі, а пад словы «Сохрани их, Боже» — дэлегатаў УНС і Лукашэнку.

На працягу года дзяржаўная прапаганда прабіла не адно дно, але гэта песня стала сапраўдным мемам і прадметам не адной пародыі.

Тэматычныя халадцы да дня яднання народаў Расіі і Беларусі

У сталовых «Гомельскіх цеплавых сетак» да дня яднання народаў Расіі і Беларусі прыгатавалі тэматычныя халадцы.

Павялічыць

Акрамя страў, супрацоўніцы былі апранутыя ў народныя строі, а ў сталовых грала тэматычная музыка. Як піша карпаратыўнае выданне, усе засталіся задаволенымі.

Павялічыць

Вогненны рыбак са Слуцка

У красавіку ў Слуцку журналісты знялі рыбака, які спакойна вудзіў рыбу, нягледзячы на палаючае поле за спінай.

Праз некалькі дзён журналісты адшукалі рыбака. Той нават не падазраваў, што стаў героем мемаў, і дадаў, што глядзіць толькі расійскае тэлебачанне.

Як у Гомелі ўрачыста адкрывалі пандус пасярод лужын

23 красавіка ў Гомелі каля дзіцячай паліклінікі адкрылі калясачную і пандус. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзяў удзел цэлы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Данчанка.

Павялічыць

Прычым на агульным плане бачна, што пад'езд да пандуса не абсталяваны: разбітыя бардзюры, стаіць вада. 

Павялічыць

ТЭСТ. Што ўрачыста адкрывалі беларускія чыноўнікі?

Пафарбаваны абеліск у Мастах

Перад Днём перамогі абеліск у Мастах, прысвечаны землякам, якія загінулі ў гады вайны, у літаральным сэнсе заззяў новымі фарбамі.

Павялічыць

Намесніца старшыні райвыканкама адзначыла, што стэлу пафарбавалі з мэтай эстэтычнага ўспрымання і ў традыцыйныя для беларусаў колеры: зялёны і чырвоны.

Павялічыць

Эпічныя скульптуры даішніка і бульбы

На Мастах тэма помнікаў-мемаў не скончылася. У Брэсце паставілі скульптуру інспектара ДАІ, у якога вельмі дзіўны выраз твару.

Павялічыць

Павялічыць

Цяпер дзіўнаму любанскаму ратавальніку не так адзінока.

Павялічыць

А ў кастрычніку на тэрыторыі Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі ў аграгарадку Тулава на Віцебшчыне паставілі скульптуру бульбіны, якую назвалі Антошкам.

Павялічыць

Need for Speed на самакаце

У адным з мінскіх двароў хлопец на самакаце віртуозна сышоў ад пагоні ДАІ. Што было далей, невядома.

Выбачэнні хакеістаў

У канцы жніўня беларускія хакеісты не адабраліся на Алімпіяду, але запісалі віншаванне Лукашэнку, у якім дзякуюць за клопат аб хакеі.

Відэа інтанацыямі і сцягам на фоне нагадвае пакаяльныя відэа, якія здымаюць сілавікі з затрыманымі. 

Рагачоўскі Антошка 

Згушчонка з Рагачова абнавіла этыкеткі. У рэдызайне ўлічылі трэнд на талерантнасць. «Антошка» стаў цёмнаскурым.

Павялічыць

Бутэрброды да «Дня народнага адзінства»

Да новага дзяржаўнага свята ў Бабруйску правялі арыгінальны кулінарны чэлендж. На думку арганізатараў, мерапрыемства спрыяла папулярызацыі і развіццю актыўнай грамадзянскай пазіцыі і грамадзянскай адказнасці.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Сыр пад замком

У краме ў цэнтры Мінска прыдумалі незвычайны спосаб абароны ад крадзяжоў: сыр і дарагія рыбныя кансервы сталі прадаваць у пластыкавых скрынях на замку.

У кантэйнеры некалькі ўпаковак, калі хочаце купіць адну, трэба несці ўсё на касу — прадавец адамкне замок.

Павялічыць

Па словах супрацоўніцы, пасля таго як прадукты сталі закрываць у скрыні, крадзяжоў стала адчувальна менш.

Лукашэнка і маска

На піку чарговай хвалі каранавіруса Аляксандр Лукашэнка паехаў па бальніцах. У адной з іх яго давялося прымушаць апрануць маску, што прыйшлося палітыку не даспадобы.

Бабры-знішчальнікі і чупакабра ў Лепелі

7 верасня ў Віцебску высадзілі алею з 100 вербаў. А праз месяц больш за 65 дрэваў аказаліся знішчаныя. Эколагі мяркуюць, што вербы згрызлі бабры, бо недалёка знайшлі нару.

Павялічыць

Павялічыць

Галоўны эколаг Віцебска Сяргей Лазука заявіў, што будзе звяртацца ў Мінпрыроды з просьбай вылавіць баброў-злачынцаў, каб перасяліць іх з цэнтра Віцебска падалей ад горада.

А на Лепельшчыне мясцовы жыхар злавіў «чупакабру», хацеў завезці спецыялістам, але жывёла збегла.

Павялічыць

Жыхарка аграгарадка Стаі знайшла ў цяпліцы на ўчастку невядомага звера і звярнулася да суседа, каб той агледзеў знаходку.

Вясковец вырашыў звярнуцца да спецыялістаў. Паклаў жывёлу ў мяшок і прынёс у нежылы дом. Вярнуўся праз 20 хвілін — а звер да таго моманту ўжо збег. Што гэта было — загадка, магчыма, чупакабра дагэтуль бегае па Лепельшчыне.

Супрацоўнікі навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах выказалі думку, што гэта быў хворы каростай янотападобны сабака.

«Шаўрмагейт» у Брузгах

У лагер мігрантаў у Брузгах у лістападзе прыгналі фудтрак з шаўрмой. Вакол яго адбыўся вялікі скандал — расійскія журналісты паказалі сюжэт, у якім нібыта прадаўцы паднімаюць цэны на шаўрму ў тры разы.

Гаспадары фудтрака абверглі гэта, у выніку, сітуацыя дайшла да Караева, памочніка Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці, які быў вымушаны запэўніваць, што гісторыя з коштамі — фэйк.

Палтэргейст у Баранавічах

Два гады жыхаркі дома на вуліцы Наканечнікава не маглі жыць спакойна: на сцяне будынка скрозь бетон праступіла аблічча жанчыны. Абрысы вельмі выразныя, асабліва пасля дажджу, расказалі жыхары мясцовай раёнцы.

Павялічыць

Жанчыны казалі, што «палтэргейст» па начах хапае за ногі, за рукі, а таксама грукае ў сцяну і гучна плача. Пенсіянеркі меркавалі, што гэта несупакоеная душа жанчыны, якая памерла гвалтоўнай смерцю.

Праз некаторы час сцяну проста зафарбавалі. Але ці спяць цяпер пенсіянеркі спакойна, невядома.

Павялічыць

Такім быў 2021 год. Складаны, трагічны, але ў ім было месца гумару і камічным сітуацыям. Застаецца спадзявацца, што такіх сітуацый налета стане нашмат больш.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31