У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
Аварыя адбылася ў сераду раніцай на 105-м кіламетры аўтадарогі Бранск — Навазыбкаў — мяжа з Беларуссю каля Унечы. Кіроўца мікраўтобуса «Фальксваген Транспортэр» выехаў на абочыну дарогі і ўрэзаўся ў электрычны слуп.
Аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся, адзін пасажыр загінуў і яшчэ дваіх даставілі ў бальніцу з рознымі траўмамі, піша ТАСС.
Па дадзеных прэс-службы пракуратуры рэгіёна, мікрааўтобус не з'яўляецца рэйсавым, у ім ехалі грамадзяне Беларусі. «Загінулы і пацярпелыя — грамадзяне Беларусі, вярталіся дадому з Масквы. Аўтобус не рэйсавы, гэта прыватны транспарт», — паведамілі ТАСС у прэс-службе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Гомелі хлопец мастурбаваў проста на лесвічнай пляцоўцы, гэта папала на камеру відэаназірання
 5
«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера