Знайсці
30.11.2021 / 19:17РусŁacБел

Дзяўчыну, якую затрымалі перад судом над Вольгай Залатар, не выпусцілі пасля 15-сутачнага арышту і зноў затрымалі

32-гадовую Таццяну Батуру затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгі Залатар, як паведамляюць праваабаронцы.

У Фрунзенскім РУУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за «хуліганства ў судзе». На судзе Таццяна заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе: яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы ёй дыягнаставалі ўдар галавы. Але нягледзячы на гэта, суддзя Марыя Ярохіна арыштавала дзяўчыну на 15 сутак.

Сёння днём Таццяна мусіла выйсці на волю, але сваякі і сябры так яе і не дачакаліся. Пазней стала вядома, што дзяўчыну з Акрэсціна завезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна на «прафілактычную гутарку». Хаця пасля першага суда над Таццянай яе адвакат адправіў ва ўсе РУУСы Мінска заяву пра тое, што Таццяна Батура адмаўляецца ад правядзення прафілактычнай гутаркі з ёй. На якой падставе зноў затрымалі дзяўчыну — невядома. У РУУСе Фрунзенскага раёна паведамілі толькі, што заўтра над ёй мусіць адбыцца суд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930