Знайсці
30.11.2021 / 13:06

Нямецкі Чырвоны Крыж выдзеліць мігрантам на мяжы 143 тысячы еўра. На кожнага ‒ прыкладна як пенсія беларуса. Але гэта не ўсё

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў заявіў, што нямецкі Чырвоны Крыж пацвердзіў намер вылучыць для мігрантаў у Беларусі 143 тыс. еўра ў рамках гуманітарнай дапамогі. 

Павялічыць

Памер нямецкай дапамогі выклікаў іронію ў праўладных тг-каналах: «Калі падзяліць паміж бежанцамі ў ТЛЦ, выйдзе аж па 150 еўра кожнаму», ‒ піша канал АТН.

Але ж можна ўспомніць, што сярэдняя пенсія ў краіне ‒ 188 еўра на месяц, з камуналкай, лекамі, прадуктамі.

143 тыс. еўра ‒ гэта толькі дапамога нямецкай арганізацыі. 27 лістапада Шаўцоў заявіў, што беларускі бок ужо атрымаў дапамогу ад Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа ў памеры 266 тыс. еўра.

Агулам жа, паводле Шаўцова, чакаецца, што памер дапамогі па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа для мігрантаў складзе каля 6 млн еўра.

«Пра канчатковую лічбу пакуль казаць рана. Абвешчаны надзвычайны заклік па зборы сродкаў», ‒ дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выдаткі Беларусі на дапамогу мігрантам у $12,6 млн.

«Мы тры дні таму палічылі: мы выдаткавалі на ўсе гэтыя мерапрыемствы [дапамогу мігрантам] $12,6 млн. Яны Чырвонаму Крыжу нашаму пералічылі $260 000. Разумееце, такія мярзотнікі», — заявіў Лукашэнка 26 лістапада.

$12,6 млн ‒ грошы, што беларускі бок нібыта выдаткаваў на мігрантаў. Умоўнай тысячы беларускіх пенсіянераў (магчыма, столькі мігрантаў знаходзіцца цяпер на мяжы) гэтага хапіла б амаль на пяць гадоў пенсіі.

То-бок Лукашэнка ў 12,6 млн долараў ацаніў 3 тыдні мігранцкага лагера.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31