Знайсці
29.11.2021 / 19:41РусŁacБел

«Прэтэндуюць на сацыяльныя даброты». Мэр Мінска назваў колькасць «дармаедаў» у горадзе

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў расказаў, колькі дармаедаў налічылі ў сталіцы, і запатрабаваў узмацніць за імі кантроль.

«Пераважная большасць з 32 тысяч доўгі час незанятых у эканоміцы не жадаюць уносіць неабходныя ўклады, пры гэтым прэтэндуюць на сацыяльныя даброты. Раённым камісіям з усімі зацікаўленымі структурамі неабходна ўзмацніць кантроль за такой катэгорыяй людзей», — сказаў мэр.

Пры гэтым у базу даных патрапілі 27 тысяч чалавек, якія не працуюць на працягу 5 і больш гадоў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031