Знайсці
27.11.2021 / 21:35РусŁacБел

Прэм'ер Брытаніі заявіў аб здольнасці амікрон-штама перадавацца паміж прышчэпленымі

Новы штам каранавіруса «амікрон» дэманструе здольнасць перадавацца паміж вакцынаванымі людзьмі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан. Трансляцыя прэс-канферэнцыі вялася ў яго ў Твітары, піша РБК.

AP

«Падобна на тое, што «амікрон» распаўсюджваецца вельмі хутка і можа перадавацца паміж людзьмі, якія атрымалі абодва кампаненты вакцыны», — адзначыў ён.

Джонсан таксама паведаміў, што Вялікабрытанія ўводзіць абавязковы ПЛР-тэст для ўсіх хто ўязджае ў краіну і самаізаляцыю да атрымання адмоўнага выніку. Таксама ўводзіцца абавязковая 10-дзённая ізаляцыя для тых, у каго ёсць падазрэнне на заражэнне амікрон-штамам.

Раней паведамлялася, што ў Брытаніі зафіксаваныя выпадкі новага штама, выяўленага ў ПАР. Таксама штам выяўлены ў Нямеччыне, Бельгіі і Чэхіі. Эпідэміёлагі ЗША і Расіі прагназуюць, што вірус хутка распаўсюдзіцца па ўсім свеце.

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930