Знайсці
24.11.2021 / 15:18РусŁacБел

У Вілейцы сярод прышчэпленых ад кавіду разыграюць падарункі

Каб матываваць людзей зрабіць прышчэпку ад каранавіруса, у Вілейцы вырашылі правесці конкурс з уручэннем прызоў. Удзельнікамі яго могуць стаць толькі тыя пацыенты, якія атрымліваюць першую дозу вакцыны, паведамляе mlyn.by.

Акцыя стартуе 25 лістапада і працягнецца тры дні, паведаміла галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірына Макарава. Спонсарамі стануць раённае аб'яднанне прафсаюзаў і прафсаюз ЦРБ. Прышчапіцца можна расійскай і кітайскай вакцынамl.

Зрабіць прышчэпку можна дома праз заяўку ў кол-цэнтр, у стацыянарных пунктах (іх у горадзе два — будынак Палаца культуры і «Сатурн»), у працэдурным кабінеце паліклінікі і па месцы работы. Кожнаму пацыенту будзе прысвоены пэўны нумар, незалежна ад таго, дзе ён прышчапіўся.

Вынікі акцыі падвядуць 29 лістапада і разыграюць пяць прызоў, уключаючы памятныя падарункі і касметалагічны курс.

У Вілейскім раёне на канец лістапада ад каранавіруса прышчапілася 33,7% насельніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031