Знайсці
23.11.2021 / 21:29РусŁacБел

ЕС выдзеліць €3,5 млн на вяртанне мігрантаў з Беларусі ў свае краіны

ЕС выдзеліць €3,5 млн на тое, каб падтрымаць добраахвотнае вяртанне мігрантаў з Беларусі ў свае краіны. Пра гэта заявіла ў аўторак кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе ТАСС.

«Усё больш мігрантаў аказваюцца ў пастцы, і мы будзем супрацоўнічаць з агенцтвамі ААН, каб палегчыць іх вяртанне дадому. Мы мабілізуем да €3,5 млн для падтрымкі добраахвотнага вяртання з Беларусі», — паведаміла яна.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай, куды з пачатку года накіраваліся мігранты, рэзка абвастрыўся 8 лістапада. Некалькі тысяч чалавек падышлі з беларускага боку да польскай мяжы і не пакідалі памежную зону, некаторыя з іх паспрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы, зламаўшы загароду з калючага дроту.

Краіны ЕС абвінавачваюць Мінск у наўмыснай эскалацыі крызісу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930