Знайсці
23.11.2021 / 14:32

Як ад'езд тысячаў беларусаў адбіўся на рынку жылля?

Рэгулярна Міністэрствы замежных спраў (за выключэннем Расіі) агучваюць статыстыку па выдадзеных візах і колькасці часовых і пастаянных дазволаў на жыхарства. Апошнія даныя — толькі за 2020-ы 63,5 тысячы беларусаў атрымалі ў краінах Еўрасаюза дазвол на жыхарства. Але ці ўплывае гэта на рынак нерухомасці ў Беларусі, пішуць СН+.

Павялічыць

Украіна выдала 4,8 тысячы дазволаў на жыхарства, яшчэ частка грамадзян знаходзіцца там без права на працу.

Дадаткова Польшча з ліпеня 2020-га выдала беларусам больш за 12 тысяч гуманітарных віз, якія дазваляюць жыць і працаваць на яе тэрыторыі.

Колькі з'ехала ў Расію — наогул таямніца, паколькі відавочных праблем з працаўладкаваннем нашых грамадзян там няма, як няма мяжы і віз.

Паводле прыблізных падлікаў, за апошнія два гады краіну пакінула ад 100 тысяч беларусаў. Такі адток насельніцтва павінен уплываць і на рынак нерухомасці.

Хто з'ехаў і пакінуў?

У апошнюю хвалю з'ехалі са сваімі сем'ямі прадпрымальнікі, айцішнікі, крэатыўны клас, медыкі і іншыя. Не ўсе яны мелі нерухомасць у Беларусі, але частка дакладна валодала кватэрамі, загараднымі дамамі, лецішчамі.

Тут складана вызначыць — а колькі «гэтага ўсяго»? Пяцьдзясят тысяч аб'ектаў? Дваццаць пяць? Нават дзесяць тысяч аб'ектаў, з'явіся яны цяпер у базах продажаў нерухомасці, ужо паўплывалі б на рынак. Але ўплыў, калі і ёсць, у вочы не кідаецца.

Прадаюць дамы і лецішчы

З кватэрай у шматкватэрным доме нічога не здарыцца і за тры-чатыры гады. Складаней з жыллём за горадам. За зямлёй і дамамі трэба сачыць. Рабіць гэта дыстанцыйна дорага і неэфектыўна. На продаж такія дамы і лецішчы выстаўляюць, калі няма сваякоў, здольных паклапаціцца пра нерухомасць — абкасіць, падлатаць, а калі дом ацяпляецца цэлы год — пераехаць туды на зіму.

Калі пагартаць базу выстаўленага на продаж, можна па фота некаторых дамоў і лецішчаў зразумець: прадаюцца таму, што гаспадары з'ехалі. Засталіся мэбля, посуд, інтэр'ерныя рэчы. Ці відаць, што аздабленне рыхтавалася пад сябе, але праца была кінутая на сярэдзіне. Зрэшты, працэнт такой нерухомасці вельмі і вельмі нязначны. А цэннік цалкам рынкавы.

Калі ўладальніку небяспечна прыязджаць у краіну, яго дом прадаецца па даверанасці, выпісанай на сваяка або блізкага сябра сям'і.

Калі бяспечна — прадаюць агенцтвы, а ўладальнік прыязджае на здзелку, калі ўжо ёсць пакупнік.

Пакуль агенцтвы запэўніваюць: сярод з'ехаўшых прадаўцоў дамоў і лецішчаў апошніх — большасць. Тых, хто пераехаў проста дзеля спакою.

Як тлумачыў у прыватнай гутарцы адзін айцішнік, ён пераехаў у Польшчу «на няпэўны час, пакуль усё не наладзіцца, каб дзеці хадзілі ў нармальную школу». Мінскую кватэру здае, а дом у прыгарадзе прыйшлося прадаць. Прычым хутка і па цалкам прыстойнай цане. Дом купіла сям'я, якая мае свой бізнэс, звязаны з гандлем будматэрыяламі.

«Цікавіліся домам актыўна, адразу гатовая была купіць гэтая сям'я. Верыць, што ўсё ў іх будзе добра пры любым раскладзе», — рэзюмаваў айцішнік.

Арэнда — прапанова для знаёмых і радні

Што яшчэ бачна на рынку — дык гэта колькасць упершыню выстаўленых для арэнды кватэр. Прычым з'ехаўшыя часцей за ўсё шукаюць кватарантаў па знаёмых і далёкай радні. Цэны не заломваюць: галоўнае жаданне — захаваць інтэр'еры да вяртання. Ну і камуналку каб арандатар спраўна аплачваў.

Мабыць таму ў тых, хто шукае здымную кватэру, у галовах дысананс. На спецыялізаваных сайтах аднапакаёвая кватэра са свежым аздабленнем у новым доме ля першай лніі метро — 400-450 даляраў за месяц, а ва ўтульных фэйсбучыках і мясцовых чатах — 300-350.

Двухпакаёвая ўтульная «сталінка» ў цэнтры праз сайты — ад 500, ад тых, хто з'ехаў — 350. Калі здае добры знаёмы — то і менш.

У абласных цэнтрах — тыя ж прапорцыі, толькі кошты ніжэйшыя.

Дык што, танных кватэр не будзе?

Ёсць катэгорыя людзей, якія застаюцца ў Беларусі і чакаюць распродажаў ад «з'ехаўшых». Бо адчуваюць — гэта магчыма. Пакінем за дужкамі мараль, прыкінем, што падсілкоўвае чаканні.

А падсілкоўваюць адзінкавыя выпадкі выстаўлення кватэр па коштах, ніжэйшых за рынак з пазнакай «тэрмінова». Гаспадары кватэр прыязджаюць на здзелку часцей за ўсё з Расіі. Вывучэнне іх гісторый паказвае — людзі даўно жывуць у іншай краіне, у Беларусь вяртацца не плануюць, абставіны змяніліся, паўстала патрэба купіць жыллё або палепшыць жыллёвыя ўмовы там. Пра тое, што рынак у Мінску падае, чулі. Выстаўляюць цану на 7-10% ніжэй за сярэднюю на аналагічнае жыллё, і пакупнік знаходзіцца за два тыдні.

Калі аналагічным спосабам пачнуць дзейнічаць тысячы ўладальнікаў жылля, якія з'ехалі ў апошнія пару гадоў у Польшчу, Літву, Украіну?

Калі прымуць рашэнне, што не плануюць вяртацца. Для прыняцця гэтага рашэння сям'і трэба атрымаць (арганізаваць) працу і стабільны даход, вызначыцца з перспектывамі. На гэта сыходзяць не год і не два. Як мінімум — чатыры гады. За гэтыя чатыры гады і абставіны ў Беларусі могуць змяніцца, зноў з'явяцца перспектывы — людзі пачнуць вяртацца.

Відавочна, ёсць немалы адсотак грамадзян, якія даўно планавалі перабрацца жыць за мяжу і іх ад'езд проста паскорылі поствыбарчыя падзеі. Такія ўжо прадаюць жыллё (кватэры, дамы, лецішчы).

Але — не спяшаючыся, спадзеючыся атрымаць максімум — бо ў новай краіне ім таксама патрэбныя грошы на ўладкаванне.

Так што калі кватэры тых, «хто з'ехаў», і пачнуць масава выстаўляцца па дэмпінгавых коштах, то нават не ў наступным годзе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30