Знайсці
20.11.2021 / 11:19РусŁacБел

Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі

Сёння праходзяць прамыя лініі з чыноўнікамі амаль усіх міністэрстваў і ведамстваў. Аўтар «Нашай Нівы» дазваніўся да намесніка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігара Печаня, каб спытаць пра асобныя моманты мігранцкай гісторыі.

Ігар Печань

Вось што пачуў у трубцы пагранічны чыноўнік: «Я вельмі ўважліва сачыў за падзеямі з мігрантамі на граніцы. Глядзеў усе стрымы БТ, чытаў навіны на розных рэсурсах і адначасова вывучаў заканадаўства, а менавіта: Закон аб дзяржаўнай граніцы, Закон аб пагранічнай службе і Канцэпцыю забеспячэння пагранічнай бяспекі на 2018—2022 гады. У мяне самае галоўнае да вас магістральнае пытанне: чаму вашае ведамства ў сваёй рабоце не кіруецца законамі Рэспублікі Беларусь?

Я прыйшоў да высновы, што ўсё тое, што адбывалася, — гэта прамыя парушэнні беларускага заканадаўства.

Напрыклад (вы лепш за мяне ведаеце), што пераход дзяржаўнай граніцы магчымы толькі ў пункце пропуску — чаму вы не пусцілі мігрантаў у «Брузгі»? Ці пакаралі вы (і чаму не спынілі) тых, хто разбіраў і кідаў плітку ў польскіх пагранічнікаў? Чаму вы не штрафавалі тых, хто незаконна знаходзіцца ў пагранічнай паласе? І гэтак далей. Шмат пытанняў без адказаў».

Што адказаў чыноўнік? 

«Па-першае, пачнём з таго, што органы пагранічнай службы выконваюць заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы. Другое — вы нават на падставе сродкаў масавай інфармацыі на многія пытанні знойдзеце адказы, трэцяе — вы таксама ў поўнай меры не валодаеце абстаноўкай, чацвёртае, што я павінен вам сказаць, гэта тое, што вашая ацэнка мае права на жыццё, але яна не з’яўляецца падставай для нашага з вамі абмеркавання гэтага пытання. Адказ скончаны», — сказаў Ігар Печань.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930