Знайсці
19.11.2021 / 14:01РусŁacБел

Праўнук Сталіна хоча перапахаваць яго парэшткі

Прамы праўнук Іосіфа Джугашвілі (Сталіна) Селім Бенсаада звярнуўся ў Службу каменданта Маскоўскага Крамля з заявай аб правядзенні эксгумацыі парэшткаў былога савецкага лідара.

Пра гэта ў пятніцу распавёў прэс-аташэ Бенсаада Вадзім Гаржанкін, піша Deuscthe Welle.

Паводле яго слоў, праўнук Сталіна зацікаўлены ў пошуку сапраўдных прычын яго смерці, а таксама хацеў бы выканаць пасмяротную волю былога генеральнага сакратара. Гаржанкін сказаў, што пры жыцці кіраўнік СССР неаднаразова выказваў пажаданне пасля смерці быць пахаваным на Новадзявочых могілках, дзе спачывае прах яго другой жонкі Надзеі Алілуевай, аднак яго пасмяротная воля выканана не была.

«Родны праўнук Сталіна мае права патрабаваць выканання волі Сталіна», — мяркуе ён.

Сялім Бенсаада нарадзіўся ў Маскве ў 1971 годзе і з'яўляецца унукам загінулага ў 1943 годзе ў канцлагеры Заксэнхаўзэн Якава Джугашвілі, старэйшага сына Сталіна.

Сталін першапачаткова быў пахаваны ў Маўзалеі разам з Леніным. Але ў ноч на 1 лістапада 1961 году цела было вынесена з Маўзалея і пахавана ў магіле ля Крамлёўскай сцяны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930