Знайсці
17.11.2021 / 14:46РусŁacБел

Нямеччына не прызнае Лукашэнку, але лічыць патрэбнымі перамовы з ім для аказання дапамогі мігрантам

Урад Нямеччыны не прызнае легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Беларусі, але лічыць патрэбнымі перамовы з ім для аказання гуманітарнай дапамогі мігрантам. Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў Штэфен Зайберт, піша ТАСС.

«Для таго, каб палепшыць гэтую гуманітарную сітуацыю для тысяч людзей, мае сэнс размаўляць з тымі, хто ў Мінску мае магчымасць змяніць становішча, нават калі гаворка ідзе пра кіраўніка, легітымнасьць якога Нямеччына і астатнія еўрапейскія краіны не прызнаюць», - сказаў ён.

«Таму канцлер правяла тэлефонную размову з Лукашэнкам — каб знайсці гуманітарныя шляхі, каб забяспечыць, напрыклад, доступ для УВКБ (Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў)», - падкрэсліў Зайберт, адзначыўшы, што мігранты пачалі атрымліваць першую дапамогу на месцы.

«І яна правяла гэтую размову ў цеснай каардынацыі з Еўракамісіяй і пасля папярэдняй інфармацыі з боку важных партнёраў у рэгіёне», - сказаў Зайберт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930