Знайсці
12.11.2021 / 17:22РусŁacБел

Качанава прызнала, што мігранты на беларускай тэрыторыі знаходзяцца ў бесчалавечных умовах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прызнала, што мігранты на беларускай тэрыторыі знаходзяцца ў бесчалавечных умовах, піша БелТА.

«Мы акажам жанчынам і дзецям медыцынскую і іншую неабходную дапамогу. Магчыма, проста для таго, каб нейкі час яны маглі адпачыць у нармальных чалавечых умовах. Паколькі тыя ўмовы, у якіх сёння яны знаходзяцца, — бесчалавечныя. Таму мы зробім усё, каб аказаць дапамогу гэтым людзям. І гэта будзе знаходзіцца на нашым пастаянным кантролі да моманту вырашэння гэтай сітуацыі», — сказала яна.

Спікер нагадала, што сенатары наведалі мяжу і аказалі гуманітарную дапамогу мігрантам.

«Убачылі ўсю тую жудасную сітуацыю, у якой людзі аказаліся. Калі яны пачалі расказваць нам пра гэта падчас круглага стала ў Савеце Рэспублікі, іх душылі слёзы. І намі гэта было ўспрынята як асабістая трагедыя. Мы, беларусы, як ніхто ведаем, што такое голад, холад. Гэта перажылі нашы старэйшыя пакаленні, калі Беларусь знаходзілася ў акупацыі», — адзначыла Качанава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930