Беларуская асацыяцыя журналістаў — сярод намінантаў прэміі «Рэпарцёраў без межаў» за свабоду прэсы
Разам з БАЖ сярод намінантаў — расследавальніцкая група Bellingсat і аўтары расследавання «Праект Pegasus», піша Радыё Свабода.
Беларуская асацыяцыя журналістаў, заснаваная ў 1995 годзе для падтрымкі незалежнай журналістыкі, «адыграла ключавую ролю ў дакументаванні беспрэцэдэнтнага ўзроўню нападаў на работнікаў СМІ і іх арыштаў пасьля супярэчлівых прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году», адзначаюць «Рэпарцёры без межаў».
Праца БАЖ дапамагла беларускім грамадзянам, міжнародным няўрадавым арганізацыям і замежным урадам звярнуць увагу на сур’ёзнасць сітуацыі са свабодай прэсы ў Беларусі.
27 жніўня арганізацыя была ліквідаваная паводле рашэння Вярхоўнага суда.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З Беларусі ў Літву не прапусцілі Z-вагон
 12
Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў
 3
Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера