Вылічылі па чэку. Дачніка затрымалі за пратэсныя надпісы на стагах сена
51-гадовага мінчука затрымалі па падазрэнні ў размалёўцы стагоў сена і кіёска. Яго знайшлі па гандлёвым чэку.
Інфармацыя аб нанясенні пратэсных лозунгаў і сімволікі на гандлёвы кіёск і два цюкі сена паступала ў Лагойскі РАУС у маі і кастрычніку, паведамляе абласная міліцыя.
Быў затрыманы мінчук, які прыязджае на дачу ў адну з вёсак. Яго вылічылі па знойдзеным каля рулона з сенам чэку з крамы, дзе ён купляў фарбу.
У дачыненні да мінчука следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства. Паведамляецца, што раней мужчына браў удзел у вулічных пратэстах.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 3
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 12
Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты
 15
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 2
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 4
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера