Знайсці
25.10.2021 / 12:12РусŁacБел

Мінздароўя патлумачыла, як будзе аказвацца планавая медыцынская дапамога

Міністэрства аховы здароўя падпісала загад з «мэтай недапушчэння зніжэння аб'ёмаў аказання планавай медыцынскай дапамогі насельніцтву». У ведамстве пракаментавалі гэтае рашэнне.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што за апошні тыдзень праведзена дадатковая праца па дэталізацыі аб'ёмаў планавай медыцынскай дапамогі.

«Частка бальнічных арганізацый аховы здароўя перапрафіліравана ў інфекцыйныя шпіталі, аптымізавана праца паліклінік. Амбулаторна-паліклінічная дапамога пераарыентаваная на аказанне дапамогі дома, арганізавана выязная форма працы з інфекцыйнымі пацыентамі і іх кантактамі».

Там таксама адзначылі, што ў паліклініках «прынятыя дадатковыя меры па недапушчэнні зніжэння даступнасці меддапамогі, у першую чаргу пажылым асобам і інвалідам»:

— арганізаваны тэлефонныя лініі для кансультацый па пытаннях інфекцыі COVID-19 і замовы рэцэптаў на лекавыя прэпараты;

— пажылому насельніцтву і інвалідам рэкамендавана, пры пагаршэнні самаадчування, выклікаць доктара на дом;

— для пажылога насельніцтва і інвалідаў арганізаваны забор біялагічных матэрыялаў для лабараторных даследаванняў і правядзенне электракардыяграфіі дома;

— праводзіцца выпіска рэцэптаў пацыентам з хранічнай паталогіяй і інвалідам з дастаўкай іх па месцы пражывання пацыента;

— у паліклініках забяспечана магчымасць правядзення агульных аналізаў крыві і мачы, вызначэнне ўзроўню глюкозы крыві, — правядзенне флюараграфічнага і электракардыяграфічнага даследаванняў непасрэдна ў дзень звароту, што выключае паўторны зварот.

Загад таксама рэгламентуе аказанне планавай стаматалагічнай дапамогі, скрынінгаў раку асноўных лакалізацый, правядзенне дыспансерных медаглядаў асоб, якія перанеслі інфекцыю COVID-19, пацыентаў з хваробамі сардэчна-сасудзістай сістэмы з высокай рызыкай ускладненняў, пацыентаў з перадапухліннымі захворваннямі з высокай рызыкай развіцця анкалагічных захворванняў.

Праводзяцца абавязковыя медыцынскія агляды, якія працуюць у шкодных умовах працы і работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, якія непасрэдна забяспечваюць перавозкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930